У выхадныя чакаецца пацяпленне. 21.by

У выхадныя чакаецца пацяпленне

04.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтыя выхадныя дні (8-9 студзеня) у Беларусі чакаецца значнае пацяпленне, якое прынясуць паветраныя масы, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі згусціцца туман і захаваецца галалёд. Дарогі будуць слізкія. Суботнім днём прагназуецца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. У нядзелю тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. А ў пачатку бягучага тыдня будзе пераважаць марознае надвор'е, пройдзе снег.

Снежань 2010 года стаў самым халодным і снежным у Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская. Тэмпература паветра ў снежні ў сярэднім склала мінус 7 градусаў, што ніжэй за кліматычную норму на 3 градусы. Найбольшыя адмоўныя адхіленні ад нормы адзначаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (мінус 4 градусы), найменшыя — у Гомельскай вобласці (мінус 2,5 градуса). На метэастанцыі Палеская 1 снежня зарэгістравана самая нізкая тэмпература паветра ў снежні 2010 года — мінус 29,5 градуса, самая высокая — у Брэсце 24 снежня (плюс 9,2 градуса). За снежань у Беларусі выпала каля 62 мм ападкаў пры кліматычнай норме 44 мм, гэта значыць 140 працэнтаў да кліматычнай нормы. У Віцебскай вобласці колькасць ападкаў была найбольшая — 75 мм. Такое ў гэтым рэгіёне бывае прыкладна адзін раз у 30 гадоў.

Паводле даных Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 студзеня вышыня снежнага покрыва ў Беларусі склала ад 16 см у Мазыры да 57 см у Полацку. Для Полацка гэта рэкорд не толькі дня, але і зімы: да гэтага тут максімальная вышыня была зафіксавана зімой 1964/1965 года — 56 см.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя дні (8-9 студзеня) у Беларусі чакаецца значнае пацяпленне, якое прынясуць паветраныя масы, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика