Святочны фрукт. 21.by

Святочны фрукт

04.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мандарыны пахнуць навагодняй ялінкай і цудоўным настроем

Яркія аранжавыя шарыкі з прыемным, салодкім з кіслінкай, смакам і чароўным водарам — любімы зімовы дэсерт. Але мандарын — не толькі вельмі смачны, але і вельмі карысны плод, які валодае мноствам каштоўных якасцяў, і дзякуючы гэтаму знайшоў ужыванне не толькі ў гастраноміі, але і ў іншых галінах нашага жыцця.

Мы любім мандарыны за іх смак!

Салодкі, без гаркаватага прысмаку, утрыманне цукру на 7% большае, чым у апельсінах, лёгка лупіцца. Ёсць гатункі мандарына без костачак, ён доўга не псуецца, захоўвае пры гэтым усе вітаміны і не ўтрымлівае нітратаў. Па ўтрыманні вітамінаў, каштоўных кіслот і мікраэлементаў яго можна смела заносіць у разрад рэкардсменаў! У мандарыне змяшчаецца фолівая і бэта-карацінавая кіслата, калій, магній і кальцый, вітаміны С, Р, В 1, В 2, А, D, К.

Дарэчы, у ежу рэкамендуецца ўжываць мандарыны цалкам — разам з белай сетачкай, якая ўтрымлівае гліказіды — рэчывы, што ўмацоўваюць сасуды. Ды і лупіну выкідваць не варта, яна таксама вельмі карысная — за кошт утрымання эфірных алеяў, арганічных кіслот, флаваноідаў, вітаміну С, караціну. Напой, прыгатаваны з адвару мандарынавай лупіны і мёду, паляпшае выпрацоўку страўнікавага сакрэту і стымулюе засваенне ежы, ды і проста вельмі смачны.

А яшчэ з лупінак мандарына можна зрабіць смачныя цукаты, якія выдатна замяняюць любыя цукеркі. Асноўная сфера ўжывання мандарынаў — салаты з садавіны, варэнне, кампоты і жэле, але не толькі! Яны выдатна спалучаюцца з рознай гароднінай, рысам, мясам і рыбай, так што можна выкарыстаць мандарыны і як інгрэдыент самых розных салатаў і гарачых страў.

Мандарынавая касметалогія

Мандарын — каштоўны касметычны прадукт. Выкарыстоўваецца ўсё: сок, мякаць, лупіна — усё ідзе на падрыхтоўку розных прэпаратаў для падтрымання прыгажосці і здароўя скуры. Крэмы, ласьёны, гелі для душа, шампуні розных вытворцаў у якасці аднаго з інгрэдыентаў вельмі часта ўтрымліваюць тыя або іншыя мандарынавыя ўключэнні. Шырока ўжываецца мандарынавая касметыка і ў хатніх умовах.

<І>Самая простая маска — кашка з расціснутай мякаці мандарына. Выдатна асвяжае, падцягвае, выраўноўвае тон, увільгатняе сухую і нармальную скуру твару. Накладваць яе варта 2-3 разы ў тыдзень, на 15-20 хвілін, можна змяшаць кашку з мёдам, свежай смятанай або з яечным жаўтком.

Туалетная вада: асвяжае і амалоджвае любую скуру, сцягвае поры. Для яе прыгатавання лупіну мандарына трэба заліць халоднай гатаванай вадой (у фарфоравым посудзе), у вадзе лупіну разрэзаць на дробныя кавалачкі, настойваць суткі, затым працадзіць. Гэтай мандарынавай вадой можна праціраць твар раніцай і ўвечары.

Ласьён для тлустай скуры твару: асвяжае, пазбаўляе ад тлустага бляску. Для прыгатавання ласьёну мандарын разам з лупінай дзяруць на тарцы, дадаюць 120—150 мл гарэлкі, настойваюць у цёмным месцы 1 тыдзень, працэджваюць. Калі дадаць да гэтага настою 2-3 сталовыя лыжкі гатаванай вады і 1 чайную лыжку гліцэрыны, атрымаецца выдатны ласьён для нармальнай скуры.

Маска для твару з цэдры: падыходзіць для сухой і нармальнай скуры, выдатна асвяжае. Для падрыхтоўкі сухія лупіны мандарынаў трэба здрабніць у парашок, старанна змяшаць 1 ч. л. мандарынавага парашку з 1 ч. лыжкай яечнага жаўтка і 1 ч. лыжкай смятаны. Атрыманую масу накласці на твар і шыю на 20 хвілін, затым змыць цёплай вадой.

Маска для тлустых валасоў: увільгатняе і сілкуе. Для яе падрыхтоўкі змешваем сок 2 мандарынаў, 10 кропель алею мелісы, 1 ст. лыжку гарчыцы. Наносім на тлустыя валасы па ўсёй даўжыні. Праз 20 хвілін трэба вымыць галаву з шампунем. Маска валодае комплексным дзеяннем: вітаміны, якія змяшчаюцца ў мандарынах, сілкуюць і ўвільгатняюць валасы; алей мелісы нармалізуе сакрэцыю сальных залозаў, змагаецца з перхаццю, а гарчыца, акрамя таго што з'яўляецца прыродным антысептыкам, забівае бактэрыі, якія выклікаюць перхаць і ўбірае ў сябе тлушч са скуры галавы.

Сумесь для ванны: дапаможа расслабіцца пасля працоўнага дня, узніме настрой, змякчыць і падцягне скуру. Трэба здрабніць лупіны ад мандарынаў (самі мандарыны можна з'есці, прыгатаваць з іх сок або выкарыстаць для падрыхтоўкі маскі). У атрыманую масу можна дадаць некалькі кропель іглічнага альбо лавандавага алею, а можна абысціся і без яго. Апускаемся ў ванну, напоўненую вадой камфортнай тэмпературы, у якую дадаём атрыманую сумесь, і атрымліваем асалоду, але не больш чым 20 хвілін.

Мандарын — лекар

Шырока ўжываюцца мандарыны і ў медыцыне. Яны павышаюць апетыт, паляпшаюць абменныя працэсы, выкарыстоўваюцца пры авітамінозах і як эфектыўны супрацьастматычны сродак.

Шклянка мандарынавага соку ранкам — добры і смачны сродак для ачышчэння лёгкіх і бронхаў ад слізі.

Свежая мандарынавая лупіна выкарыстоўваецца пры лячэнні ванітаў, боляў у жываце, дыярэі і бранхітаў, а высушаная супакойвае цэнтральную нервовую сістэму і падаўжае дзеянне болесуцяшальных сродкаў. Адвар з мандарынавых скарынак дапамагае пры бранхіце і трахеіце, змякчае кашаль і аказвае адхарквальнае дзеянне.

Мандарыны можна выкарыстоўваць як сродак, які спыняе кроў, а таксама яны добра дапамагаюць пры сімптомах таксікозу ў цяжарных. Досыць з'есці некалькі долек мандарына, і праходзіць млоснасць, сцішваюцца болі ў жываце.

Мандарыны і мандарынавы сок дзякуючы фітанцыдным уласцівасцям аказваюць антымікробнае дзеянне, таму эфектыўныя пры дызентэрыі, пры іншых захворваннях страўнікава-кішачнага тракта, якія суправаджаюцца паносамі.

Фітанцыдныя ўласцівасці соку мандарынаў праяўляюцца і пры лячэнні захворванняў скуры — свежы сок забівае некаторыя грыбкі, у тым ліку і тыя, якія пашкоджваюць пазногці. Шматразовае ўціранне ў пазногці і скуру соку з долькі або лупіны мандарына знішчае грыбок не горш за спецыялізаваныя мазі.

Мандарын — сябар тонкай таліі

Мандарын настолькі дыетычны і нізкакаларыйны плод, што іх можна спакойна есці ў вялікай колькасці (калі няма алергіі і іншых супрацьпаказанняў), зусім не баючыся за фігуру! Мякаць мандарына складаецца амаль на 90 % з вады, а ў залежнасці ад утрымання цукру (7-12 %) іх каларыйнасць вагаецца ад 38 да 45 ккал на 100 г.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Не так даўно навукоўцы з Паўднёвай Карэі выявілі, што ўжыванне мандарынаў спрыяе памяншэнню атлусцення печані і зніжае тлушчавыя запасы ў брушной поласці. У эксперыменце прымалі ўдзел вучні, якія пакутуюць ад атлусцення. Падчас даследаванняў было выяўлена, што дзеці, якія штодня пілі мандарынавы сок, страцілі больш лішняй вагі, чым тыя, якія сок не пілі. Іншыя ўмовы — харчаванне і фізічныя практыкаванні — былі аднолькавыя.

Ёсць яшчэ абнадзейлівыя вынікі эксперыментаў на грызунах. Аказваецца, ін'екцыі мандарынавага канцэнтрату вядуць да страты паловы тлушчавых адкладаў на жываце. Вядома, пераносіць вынік доследаў на жывёлах на чалавека не зусім карэктна, але нешта ў гэтым ёсць...

Толькі не перастарайцеся ў імкненні скінуць вагу — не варта забываць, што цытрусавыя з'яўляюцца адным з самых моцных алергенаў, да таго ж злоўжыванне імі можа аказваць негатыўнае ўздзеянне на стрававальную сістэму і ныркі. Тым, хто пакутуе ад гастрыту, язвы, энтэрыту, халецыстыту, варта захоўваць асцярожнасць пры ўжыванні мандарынаў і ведаць меру.

Чым пахнуць мандарыны...

Цудам, таямніцай, казкай, снегам, навагодняй ёлкай і добрым настроем! Варта пачаць лупіць мандарын (прычым у любы час года) і ўдыхаць гэты тонкі, салодкі, своеасаблівы водар, мы ў думках перамяшчаемся ў атмасферу навагодняга свята — вось такая атрымліваецца "машына часу"! Ужо за адно гэта можна любіць мандарыны!

А ўся справа, дзіўны эфект паху — у эфірным алеі мандарына, якім такая багатая яго аранжавая лупіна. Ён даволі агрэсіўны і змяняе свае ўласцівасці ў залежнасці ад тэмпературы і сонечнага святла — можа і апячы. У склад гэтага алею ўваходзяць α-ліманэль, цытраль, альдэгіды, спірты, мецілавы эфір антранілавай кіслаты. Спалучэнне гэтых кампанентаў і надае мандарынаваму алею, пладам, лісцю і маладым парасткам своеасаблівы пах, які ўзнімае настрой, надае бадзёрасць. Ды і глядзець на гэты плод адно задавальненне, яркія аранжавыя мячыкі дораць нам адчуванне радасці, захаплення, душэўнага ўздыму!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мандарыны пахнуць навагодняй ялінкай і цудоўным настроем Яркія аранжавыя шарыкі з прыемным, салодкім з кіслінкай, смакам і чароўным водарам — любімы зімовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика