Калі жыллё службовае.... 21.by

Калі жыллё службовае...

04.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Я разведзены, жыву ў службовай аднапакаёўцы. Ці магу я пасяліць да сябе сваю новую жонку, і якія правы яна будзе мець, калі з часам застанецца ў гэтай кватэры адна?

А.Ч., Мінскі раён.

Мінскі раён.

Парадак выдзялення службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаны ў главе 4 Палажэння, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 (з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі).

Работнікі, якія спынілі працоўныя (службовыя) адносіны з дзяржаўным органам або іншай дзяржаўнай арганізацыяй, у гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца службовыя жылыя памяшканні, падлягаюць высяленню са службовага жылога памяшкання з усімі грамадзянамі, якія пражываюць з імі, у адпаведнасці з заканадаўствам у судовым парадку (пункт 77 Палажэння).

У выпадку, калі наймальнік службовага жылога памяшкання памёр (загінуў, прызнаны адсутным без вестак), дзеянне такога дагавора спыняецца і з адным з паўналетніх членаў сям'і наймальніка заключаецца дагавор найму службовага жылога памяшкання на тэрмін да 3 гадоў. Пры гэтым з членам сям'і наймальніка, які не можа быць выселены без выдзялення іншага жылога памяшкання, дагавор найму службовага жылога памяшкання можа быць заключаны на тэрмін да 10 гадоў.

На працягу тэрміну дзеяння названых дагавораў грамадзянам, якія пражываюць у службовым жылым памяшканні, выдзяляецца права на пазачарговае паляпшэнне жыллёвых умоў шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання з прыцягненнем ільготных крэдытаў або пазачарговае атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Пасля заканчэння тэрміну гэтых дагавораў грамадзяне, якія пражываюць у службовым жылым памяшканні, падлягаюць высяленню ў судовым парадку без выдзялення іншага жылога памяшкання.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я разведзены, жыву ў службовай аднапакаёўцы. Ці магу я пасяліць да сябе сваю новую жонку, і якія правы яна будзе мець, калі з часам застанецца ў гэтай кватэры адна?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика