Грошы — лепшы падарунак
04.01.2011
—
Новости Общества
|
Як чалавек на мыліцах абрабаваў навагодні гандаль У Цэнтральным універсальным магазіне Магілёва злодзей абчысціў касу актуальнага перад святамі аддзела навагодніх цацак. Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны вечара — у самы час-пік, калі ідзе вялікі наплыў пакупнікоў, і прадаўцы літаральна разрываюцца паміж імі. Мужчына нібыта зацікавіўся навагоднімі паштоўкамі, скарыстаў момант, калі прадавачка адвярнулася, і свабодна забраў з касы істотную суму — 1 мільён 385 тысяч рублёў. Пакупнікі паведамілі прадаўцу непрыемную навіну, і жанчына кінулася наўздагон. Усе шанцы ў яе былі, таму што ў злодзея была верная прыкмета — загіпсаваная нага і мыліцы. Якраз у гэты момант каля ўнівермага праходзілі ахоўнікі парадку, і прадавачка звярнулася да іх з гарачай просьбай паспяшацца і адшукаць злодзея. Літаральна ў сотні метраў чалавека на мыліцах затрымалі. Ім аказаўся 29-гадовы жыхар Магілёва, якога раней судзілі аж 8 разоў і які цяпер адбываў пакаранне за крадзеж на "хіміі". Пры маладым чалавеку былі грошы, скрадзеныя з "навагодняга" аддзела. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як чалавек на мыліцах абрабаваў навагодні гандаль У Цэнтральным універсальным магазіне Магілёва злодзей абчысціў касу актуальнага перад святамі аддзела...
|
|