Як вярнуць няякасны тавар без чэка?. 21.by

Як вярнуць няякасны тавар без чэка?

04.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць пытанне

Я набыў у лістападзе ў сталічным ГУМе красоўкі. Менш чым праз месяц актыўнай эксплуатацыі падэшва ў іх "расслаілася". Хацеў бы вярнуць няякасны тавар у магазін, але не магу знайсці чэк на сваю пакупку. Чуў, што чэк быццам бы і неабавязковы. Ці так гэта? І ці могуць апазнаць у магазіне свой тавар па ўпакоўцы? Каробка ў мяне захавалася...

Павел Б., г. Мінск.

У Міністэрстве гандлю журналісту "Звязды" паведамілі, што ў адпаведнасці з пунктам 8 артыкула 20 Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў", адсутнасць у пакупніка дакумента, які пацвярджае факт набыцця тавару, не з'яўляецца падставай для адмовы ў задавальненні яго патрабаванняў.

— У наша міністэрства паступалі шматлікія звароты як ад пакупнікоў, так і ад гандлёвых арганізацый наконт парадку вяртання наяўных грашовых сродкаў спажыўцам, таму Міністэрствам гандлю і Міністэрствам па падатках і зборах быў падрыхтаваны інструктыўны ліст "Аб некаторых пытаннях дакументальнага афармлення звароту наяўных грашовых сродкаў спажыўцу", — патлумачыла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Зыходзячы з нормаў Закона, да дакументаў, якія пацвярджаюць факт набыцця тавару, акрамя чэка касавага абсталявання адносяцца: квітанцыя да прыходнага касавага ордара, квітанцыя да адрыўнога талона, належным чынам аформлены тэхнічны пашпарт, інструкцыя па эксплуатацыі, кіраўніцтва для карыстальніка, іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі аб прадаўцы, найменні, кошце і даце набыцця тавару.

Для пацвярджэння факта набыцця тавару могуць выкарыстоўвацца таксама паказанні сведкаў, элементы спажывецкай тары (упакоўкі), на якіх маюцца адзнакі, якія пацвярджаюць, што тавар набываўся ў дадзенага прадаўца, а таксама іншыя дакументы і іншыя сродкі даказвання, якія ўказваюць на набыццё тавару ў канкрэтнага прадаўца.

— Такім чынам, пры скасаванні дагавору куплі-продажу і вяртанні спажыўцу наяўных грашовых сродкаў, уплочаных ім за тавар як належнай, так і неналежнай якасці, адсутнасць у спажыўца чэка касавага абсталявання не можа з'яўляцца падставай для адмовы ў задавальненні яго абгрунтаваных патрабаванняў, — падкрэсліла Ірына Наркевіч. — У інструкцыйным лісце тлумачыцца таксама яшчэ адзін спрэчны момант: як вядома, у многіх гандлёвых арганізацыях у пакупнікоў прасілі пры вяртанні сродкаў прад'явіць свой пашпарт. А калі спажывец прыехаў у Мінск, напрыклад, з Брэста, без пашпарта, яму што рабіць? Ехаць назад? Таму афіцыйна заяўляю, што для вяртання спажыўцу грошай прад'яўленне пашпарта не патрабуецца. Інтарэсы спажыўца — прыярытэтныя. У спажыўца ёсць права вярнуць свае сродкі, і ніхто не павінен яму ў гэтым перашкаджаць. Хачу таксама звярнуць увагу яшчэ на адну акалічнасць: калі наяўныя сродкі вяртаюцца пакупніку па чэку касавага абсталявання, які ўтрымлівае некалькі таварных пазіцый, то ў гэтым выпадку нельга пазбаўляць пакупніка гэтага дакумента. Вяртанне сродкаў можа быць здзейснена або шляхам выдачы спажыўцу копіі чэка касавага абсталявання ўзамен арыгінала з адзнакай аб вяртанні тавару і наяўных сродкаў, або шляхам вяртання спажыўцу арыгінала чэка касавага абсталявання з аналагічнай адзнакай. Пры гэтым копія гэтага чэка застаецца ў прадаўца.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я набыў у лістападзе ў сталічным ГУМе красоўкі. Менш чым праз месяц актыўнай эксплуатацыі падэшва ў іх "расслаілася". Хацеў бы вярнуць няякасны тавар у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика