Zамор'е. 21.by

Zамор'е

04.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладар Санта-Клаусаў

Інакш, пэўна, не назавеш канадца Жана-Гі Лакера, які сабраў найбуйнейшую ў свеце калекцыю Санта-Клаусаў. Усяго ў распараджэнні 74-гадовага калекцыянера знаходзіцца 25189 "асобнікаў" Санта-Клауса ў выглядзе дэкаратыўных фігурак, цацак, посуду, постараў і іншых прадметаў.

Паводле слоў Лакера, ягоная калекцыя ўзяла пачатак у 1988 годзе, калі цётка яго жонкі падарыла яму старадаўнюю фігурку Санта-Клауса з пап'е-машэ. Канадскі рэкардсмен распавёў, што з тых часоў ён то сам купляе сабе фігуркі Санты, то атрымлівае іх у падарунак ад сяброў. Дасягненне Лакера было афіцыйна зарэгістравана і занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Дарэчы, 15 снежня калекцыянер вырашыў даць магчымасць усім ахвотным на свае вочы палюбавацца сваім зборам і адкрыў у склепе свайго дома імправізаваную экспазіцыю, у рамках якой выставіў усе 25189 Клаусаў. Выстава будзе адчыненая для наведвання да 15 студзеня 2011 года.

З'ясі цукерку — папрыгажэеш

Неўзабаве ў Еўропе пачнуць прадаваць "Bеаutу Саndу" — цукеркі без тлушчу і цукру, якія, паводле слоў распрацоўнікаў, па- даўжаюць маладосць і лечаць скуру.

У 2011 годзе ў брытанскіх крамах з'явяцца першыя "цукеркі прыгажосці", якія, калі верыць рэкламе, "змогуць зрабіць прыгажуном кожнага". Ласунак прыдумала дантыст з Бразіліі Крысціяна Аркангела. Цукеркі "Bеаutу Саndу", якія з'яўляюцца часткай брэнда Bеаutу'іn, ужо прадаюцца ў гэтай краіне і карыстаюцца вялікім попытам. Па словах распрацоўнікаў, цукеркі паляпшаюць здароўе і настрой, затарможваюць працэс старэння і могуць выдатна справіцца з праблемамі скуры. Прадукт не ўтрымоўвае тлушчаў, кансервантаў, цукраў і соды. Каларыйнасць гэтых цукерак вельмі малая, затое яны насычаныя калагенам і вітамінамі. Дарэчы, іх рэкамендуецца ўжываць з аднайменным напоем. Аднак эксперты не ў захапленні ад смактулек, бо іх продаж можа прывесці да з'яўлення масавых сур'ёзных праблем з зубамі. А многія бацькі занепакоеныя тым, што ласункі перастануць прыносіць дзецям радасць і будуць успрымацца як лекі.

  Камплімент або абраза?

Вандроўка ў іншую краіну можа апынуцца нялёгкай справай.

Многіх гэта здзівіць, але, калі вы пакажаце тыповы для амерыканца або еўрапейца жэст "каза" або "рокер" (указальны палец і мезенец глядзяць уверх, сярэдні і безыменны пальцы прыціснутыя да далоні, а вялікі палец адстаўлены ўбок), то ў Італіі вы такім чынам заявіце сустрэчнаму, што жонка яму здраджвае! Каб пазбегчы падобных, даволі распаўсюджаных, казусаў, перад пачаткам навагодніх вакацый у Вялікабрытаніі выпусцілі кнігу "Не зразумей мяне няправільна — глабальны гід жэстаў". Прывядзём толькі некалькі прыкладаў з гэтага дапаможніка:

"Добра" або "выдатна" ў Вялікабрытаніі, ЗША, Паўднёвай Карэі, Паўднёвай Афрыцы. "Адзін" у Францыі, Польшчы, Швейцарыі. "Вульгарная абраза" ў Афганістане, Іране, Іраку.

"Як вам гэта?" або "Што вы хочаце?" у Італіі. "Маленькі" або "трохі" ў Конга. "Прыгожы" або "добры" ў Турцыі. "Адзін момант" у Егіпце.

"Прэч адсюль!" у Чэхіі, Даніі, Нідэрландах. "Давайце сюды!" у Гане, Філіпінах, В'етнаме.

"Два" ў Бельгіі, Ліхтэнштэйне, Нідэрландах. "Восем" у Кітаі. "Дрэнны" ў Італіі.

"Выдатна" ў ЗША, Канадзе, Мексіцы, Швейцарыі. "Вульгарная абраза" ў Бразіліі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З'ясі цукерку — папрыгажэеш Неўзабаве ў Еўропе пачнуць прадаваць "Bеаutу Саndу" — цукеркі без тлушчу і цукру, якія, паводле слоў распрацоўнікаў, па- даўжаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика