Дзмітрыеў таксама адмяніў прэс-канферэнцыю
04.01.2011 12:52
—
Новости Общества
|
Дзмітрыеў таксама адмяніў прэс-канферэнцыю Раніцай 4 студзеня прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Юлія Рымашэўская пацвердзіла ў размове з карэспандэнтам "Нашай Нівы", што запланаваная на 4 студзеня прэс-канферэнцыя Андрэя Дзмітрыева не адбудзецца. "Намі было прынятае рашэнне, што ў дадзенай сітуацыі правядзенне прэс-канферэнцыі немэтазгоднае. Аднак у бліжэйшыя дні Андрэй Дзмітрыеў дасць разгорнутае інтэрв’ю, у якім пастараецца даць усе магчымыя адказы", — паведаміла Юлія Рымашэўская. Нагадаем, што Андрэй Дзмітрыеў, які кіраваў штабам Уладзіміра Някляева, быў затрыманы раніцай 20 снежня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Раніцай 3 студзеня Дзмітрыеў быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. На дадзены момант у СІЗА КДБ утрымліваюцца іншыя давераныя асобы Уладзіміра Някляева (Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк), а таксама сам былы кандыдат у прэзідэнты. Усіх іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 4 студзеня прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Юлія Рымашэўская пацвердзіла ў размове з карэспандэнтам "Нашай Нівы", што запланаваная на 4...
|
|