Расійскія філолагі дэманстратыўна ігнаруюць Лукашэнку
05.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў пад зваротам у абарону свайго беларускага калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Мінску ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Подпісы збіраюцца ў сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце, і колькасць людзей, якія падпісаліся павялічваецца з кожным днём, перадае href="http://www.nv-online.info" target="_blank">«Народная воля». У звароце да прэзідэнта і ўраду Расіі ўтрымоўваецца заклік паўплываць на беларускія ўлады і «растлумачыць ім, што без прызнання законнасці апазіцыі і дыялогу з ёю… не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць гаварыць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі». Пад лістом ужо стаяць подпісы дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Эстоніі, Італіі, ЗША, Беларусі. Да Аляксандра Лукашэнкі калегі Фядуты падкрэслена вырашылі не звяртацца.
|
|