14-ты падазраваны па справе «аб беспарадках» — Аляксандр Квяткевіч. 21.by

14-ты падазраваны па справе «аб беспарадках» — Аляксандр Квяткевіч

11.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў інфармацыю, што яшчэ адным (чатрынаццатым, па нашых звестках) падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляецца Аляксандр Квяткевіч, які ўжо адбыў 12-сутачны арышт на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

31 снежня Аляксандр Квяткевіч быў вызвалены пасля заканчэння адміністратыўнага арышту. Увечары 4 студзеня дадому да яго прыйшоў невядомы чалавек у цывільным, які не прадставіўся, у суправаджэнні ўчастковага. Прадстаўнікі праваахоўных органаў сказалі, што неабходна правесці некаторыя дадатковыя дзеянні ў адносінах да Аляксандра (дактыласкапія, дадаткоавыя здымкі і інш.), таму маладому чалавеку трэба пайсці з імі. Удакладнілі, што ўсё гэта зойме не больш за 3 сутак.

Аднак пасля заканчэння 3 сутак Аляксандр Квяткевіч дадому не вярнуўся, а маці стала вядома, што ўвечары 6 студзеня ён быў пераведзены ў СІЗА на вул. Валадарскага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Падзяліцца навіной: 
spring96.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў інфармацыю, што яшчэ адным (чатрынаццатым, па нашых звестках) падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика