Місюкевіча асудзілі на 12 сутак. 21.by

Місюкевіча асудзілі на 12 сутак

11.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлопец ужо адсядзеў.

Юльяна Місюкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 сьнежня. Суд быў закрытым, сяброў і дзяўчыну хлопца пусьцілі толькі на агалошваньне прысуду,- паведамляе прэсавая служба МФ.

Нагадаем, у мінулы чацьвер Юльяна Місюкевіча з унівэрсытэту забралі супрацоўнікі КДБ адразу пасьля здачы іспыту. Хлопец навучаецца на 4-м курсе фізфака БДУ.

Суткі паплечнікі не маглі знайсьці свайго сябра й толькі ў пятніцу днём маладафронтаўцы даведаліся, што ён у турме на Акрэсьціна. З-за выходных дзён суд адбыўся толькі сёньня.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлопец ужо адсядзеў. Юльяна Місюкевіча абвінавацілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика