Чэхія таксама адменіць аплату за візы?. 21.by

Чэхія таксама адменіць аплату за візы?

11.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Чэскае пасольства ў Менску мае намер не спаганяць плату за візы для некаторых катэгорый беларускіх грамадзянаў. Гэта робіцца у рэчышчы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці і намаганьняў па дэмакратызацыі Беларусі»,

паведаміла сёння радыё «Свабода» са спасылкай на прэсавага сакратара чэскага МЗС Віта Коларжа.

«З улікам падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў Чэская Рэспубліка будзе разглядаць далейшыя магчымасці палягчэння візавага рэжыму для беларускіх грамадзян», — сказаў Віт Коларж.

Аднак у амбасадзе Чэхіі у Мінску карэспандэнту «Нашай Нівы» пакуль ніяк не змаглі пракаментаваць гэтую інфармацыю. «Я не валодаю інфармацыяй на гэты конт. Пакуль консульскі аддзел працуе ў звычайным рэжыме», паведаміў кіраўнік чэскага консульства Марцін Чэх.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага году Польшча прыняла рашэнне адмяніць для беларусаў аплату за атрыманьне нацыянальнай візы. А сёння стала вядома аб падобных захадах з боку Літвы.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Чэскае пасольства ў Менску мае намер не спаганяць плату за візы для некаторых катэгорый беларускіх грамадзянаў. Гэта робіцца у рэчышчы падтрымкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика