У БНФ забіраюць сядзібу. Янукевіч: Трэба, каб людзі пісалі Ладуцьку
11.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Новыя дамовы арэнды ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы заключаць з БНФ не збіраецца. У якасці прычын высялення фігуруюць запазычанасці па аплаце. У БНФ існаванне запазычанасцяў абвяргаюць і гавораць, што максімальная пратэрміноўка з аплатай складала толькі тры дні. Сітуацыю з высяленнем офіса БНФ для «Нашай Нівы» пракаментаваў лідар партыі Аляксей Янукевіч: «Насамрэч гэта гісторыя з высяленнем ужо не першая. Раней удавалася захаваць сядзібу партыі дзякуючы розгаласу ў СМІ і падтрымцы простых грамадзян. Мы спадзяемся, што калі будзе рэзананс, то і сёлета нам атрымаецца захаваць свой адрас на Машэрава 8».Спадар Янукевіч лічыць, што незадаволенасць ЖРЭА тэрмінамі ўнясення аплаты выкліканая палітычнай актыўнасцю БНФ і агульнай напружанасцю ў краіне. «Думаю, што рашэнне нас высяліць — палітычна матываванае. Гэта можна разглядаць і як праяву татальнай зачысткі незалежнага грамадства, і як жаданне націснуць менавіта на нас у сувязі з актыўнай кампаніяй салідарнасці з арыштаванымі 19 снежня.ЖРЭА Савецкага раёна Мінска не першы раз спрабуе пазбавіць БНФ офіса ў цэнтры сталіцы. Апошняя такая спроба была у 2005 годзе, аднак тады рашэннем Мінгарвыканкама дамова аб арэндзе памяшкання па адрасе МашэраваЮ 8 была працягнутая. Атрымаць каментар наконт адмовы працягваць арэнду памяшкання з Партыяй БНФ у самім ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы не ўдалося. Начальніка установы звыкла «не аказалася на месцы». У маі 2005 года ў аналагічнай сітуацыі Мінгарвыканкам адмяніў рашэнне ЖРЭА. Партыя БНФ таксама заклікае ўсіх беларусаў накіроўваць лісты кіраўніку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку з просьбай разабрацца ў гэтай сітуацыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас навагодніх святаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-на Мінска.
|
|