Галалёдзіца, а падмарозіць толькі бліжэй да выхадных. 21.by

Галалёдзіца, а падмарозіць толькі бліжэй да выхадных

11.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння на тэрыторыю Беларусі завітае халодны атмасферны фронт і зноў падмарозіць, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Тэмпература паветра ўдзень 1—6 марозу, толькі на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей на працягу сутак каля 0. На паўднёвым усходзе краіны будзе ісці мокры снег. У паўднёвых раёнах туман, на дарогах галалёдзіца.

А вось у сераду—чацвер да нас зноў прыйдзе цёплае паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы. Часам чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўдзень ад мінус 5 на поўначы да плюс 2 градусаў на поўдні, удзень ад 3 марозу да 4 цяпла.

Аднак ужо ў пятніцу ў Беларусь зноў завітае арктычны холад з боку Скандынавіі. Уначы паўсюдна, а ўдзень на ўсходзе краіны пройдзе снег. Падмарозіць. Уначы будзе 2—9, пры праясненні да мінус 12 градусаў, удзень 0—7 марозу. Захаваецца мароз і ў суботу. Часам месцамі будзе ісці снег. Уначы маразы ўзмацняцца да 6—13, пры праясненнях да мінус 15—18 градусаў, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці 1—5 марозу. Удзень 0—7 марозу, на паўднёвым захадзе краіны — 1—3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на тэрыторыю Беларусі завітае халодны атмасферны фронт і зноў падмарозіць, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика