Попыт на валюту знізіўся ў некалькі разоў. 21.by

Попыт на валюту знізіўся ў некалькі разоў

11.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напачатку года беларусы штодня куплялі валюты ў сярэднім амаль у 15 разоў менш, чым у снежні

Фантастычнага ўзлёту ні курсу долара, ні курсу еўра ў краіне не адбылося, што, трэба думаць, істотна паўплывала і на сітуацыю на валютным рынку: у "абменніках" зараз няма таго ажыятажнага попыту на цвёрдаканверсоўную, які назіраўся напярэдадні 2011 года. Менавіта з дэвальвацыйнымі чуткамі і чаканнямі насельніцтва спецыялісты звязваюць тэндэнцыю апошніх месяцаў мінулага года, калі людзі пайшлі ў пункты абмену валюты і пачалі ліхаманкава скупляць долары і еўра: чакаючы непрыемных сюрпрызаў з нацыянальнай валютай, яны такім чынам спрабавалі засцерагчы свае сродкі.

Аднак сёлета курс беларускага рубля, калі параўноўваць кошт валютнага кошыка ў апошні дзень 2010 года з тым, які ўстаноўлены сёння, умацаваўся — на 0,39 працэнта. Гэта значыць, істотнага аслаблення нацыянальнай валюты ў першыя дні ўжо новага года, чым пужалі насельніцтва ў асобных "прагнозах", не адбылося. Што адбілася і на рынку наяўнай валюты, дзе "апетыт" насельніцтва значна ўпаў. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ва Упраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, калі ў снежні фізічныя асобы штодня ў сярэднім куплялі на 22,1 мільёна долараў у эквіваленце больш, чым прадавалі, то ў студзені попыт на цвёрдаканверсоўную значна знізіўся — на чыстай аснове ў сярэднім купляецца каля 1,5 мільёна долараў. У галоўным банку ўпэўненыя ў тым, што неўзабаве рынак наяўнай валюты выйдзе на станоўчае сальда, гэта значыць, людзі будуць прадаваць валюты больш, чым купляць.

Між іншым, дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва летась паўплывалі і на велічыню золатавалютных рэзерваў краіны. Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па методыцы Міжнароднага валютнага фонду, на пачатак студзеня гэтага года склалі 5 мільярдаў 30,7 мільёна долараў, скараціўшыся за мінулы год на 11 працэнтаў. Пры гэтым у снежні яны скараціліся на 11,8 працэнта — больш як на 674 мільёны долараў. Значная іх частка, падкрэслілі ў Нацыянальным банку, пайшла на тое, каб задаволіць узросшы попыт беларусаў на замежную валюту.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку года беларусы штодня куплялі валюты ў сярэднім амаль у 15 разоў менш, чым у снежні Фантастычнага ўзлёту ні курсу долара, ні курсу еўра ў краіне не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика