Паляпшэнне жыллёвых умоў — толькі праз крэдыт і прыбудову да дома?. 21.by

Паляпшэнне жыллёвых умоў — толькі праз крэдыт і прыбудову да дома?

11.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З адной з вёсак Буда-Кашалёўскага раёна звярнулася жанчына, маці чацвярых дзяцей. Можна было толькі здагадвацца, што падштурхнула яе патэлефанаваць у газету, паколькі прамых пытанняў ад заяўніцы, нягледзячы на ўсе намаганні ўдакладніць сітуацыю, мы так і не пачулі. Зразумелым было толькі тое, што жанчыну цікавіла жыллёвае пытанне, прычым у своеасаблівым кантэксце: "Мы б хацелі атрымаць дом на 120 квадратных метраў з выгодамі".

З канкрэтных фактаў прагучала літаральна наступнае: у сям'і ва ўласнасці ёсць цагляны дом жылой плошчай 43 квадратныя метры. Без выгодаў у ім: ні туалета, ні ваннага пакоя. Дзеці да сямі гадоў. Муж — інвалід ІІІ групы. Працоўнай групы, але ён не працуе. У самой вёсцы жыллё не будуецца. Быццам бы ў сельскім Савеце сказалі, што можна разлічваць на жыллё ад гаспадаркі, але для гэтага муж павінен працаўладкавацца...

Па просьбе рэдакцыі праверкай выкладзенай інфармацыі і, самае галоўнае, высвятленнем таго, што ж на самай справе хацелі людзі, займаўся намеснік старшыні па будаўніцтве Буда-Кашалёўскага райвыканкама Валерый ТРАЦЦЯКОЎ. Што тычыцца галоўнага, на жаль, так і засталося таямніцай, што ж укладвалі ў свой зварот заяўнікі: як зазначыў Валерый Аляксандравіч на момант падрыхтоўкі намі адказу, ніякага волевыяўлення ад іх не паступіла. А ўвогуле сітуацыя з жыллёвымі ўмовамі сям'і наступная.

— Пасведчанне шматдзетнай яна атрымала літаральна ў канцы лістапада. Сям'ю адразу ж паставілі ў чаргу ў сельскім Савеце на паляпшэнне жыллёвых умоў. У ёй яна стаіць пад нумарам адзін, гэта ўвогуле адзіная шматдзетная сям'я ў вёсцы, — расказаў Валерый Траццякоў. — У сям'і ва ўласнасці ёсць цагляны дом агульнай плошчай 76 квадратных метраў. Гэта, вядома, малавата. Але сацыяльнае жылле не будуецца на тэрыторыі ўсяго сельскага Савета. Выйсцем для сям'і было б будаўніцтва прыбудовы да дома з мэтай пашырэння плошчы. Для гэтага можна было б узяць льготны крэдыт пад адзін працэнт на 40 гадоў. Улічваючы статус шматдзетнай сям'і, дзяржава пагашае 70 працэнтаў ад агульнага кошту работ (100 працэнтаў — калі ў сям'і пяць і больш дзяцей), і гэты адзін працэнт распаўсюджваецца толькі на тыя 30 працэнтаў, што застаюцца. У цяперашнім жыллі заяўнікаў — газавае ацяпленне, мясцовая каналізацыя. Зрэшты, як і ва ўсіх іншых дамах у вёсцы.

Праўда, як далей заўважыў Валерый Аляксандравіч, у сям'і час ад часу ўзнікае запазычанасць за ацяпленне, якую яна пагашае. Як будзе далей з аплатай, калі, напрыклад, плошча жылля павялічыцца, незразумела. Нагадаем, гаспадар не працуе, а сума даходаў на члена сям'і зараз не дае магчымасці людзям прэтэндаваць нават на адрасную сацыяльную дапамогу. У сельскагаспадарчым прадпрыемстве сапраўды вядзецца будаўніцтва дамоў тыпавых праектаў агульнай плошчай 80-85 квадратных метраў. Ці зможа прэтэндаваць на такое жыллё гаспадар, сказаць цяжка. Акрамя таго, што мужчына з групай інваліднасці пакуль не спрабаваў туды ўладкавацца, у сям'і маецца свой дом...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адной з вёсак Буда-Кашалёўскага раёна звярнулася жанчына, маці чацвярых дзяцей. Можна было толькі здагадвацца, што падштурхнула яе патэлефанаваць у газету,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика