Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе 21 студзеня?. 21.by

Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе 21 студзеня?

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па звестках БелаПАН, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта можа адбыцца 21 студзеня. У прэс-службе беларускага прэзідэнта гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 19 снежня 2010 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, прысягу абраны прэзідэнт павінен прынесці не пазней за два месяцы з дня яго абрання, гэта значыць не пазней за 19 лютага 2011 года.

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, членаў савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Уступаючы ў пасаду, прэзідэнт прамаўляе наступную клятву: "Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, шчыра і сумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі ".

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па звестках БелаПАН, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта можа адбыцца 21 студзеня. У прэс-службе беларускага прэзідэнта гэтую інфармацыю пакуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика