Судовыя магчымасці вызваліць Някляева вычарпаныя
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Менскі гарадзкі суд адмовіўся зьмяніць меру стрыманьня абвінавачанаму ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» 6 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску гэтаксама пакінуў былога прэтэндэнта на вышэйшую пасаду пад вартай. У адваката быў адзін дзень, каб абскардзіць рашэньне згаданага суду ў вышэйшай інстанцыі — Менскім гарадзкім судзе. Аднак цяпер працэдура абскарджаньня вычарпаная, і Ўладзімер Някляеў застаецца ў сьледчым ізалятары КДБ — нягледзячы на тое, што пры канцы мінулага году ў яго здарыўся гіпэртанічны крыз. Спадар Букштынаў заявіў, што ўсё ж выкарыстае ўсе магчымыя варыянты і накіруе скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Уладзімер Някляеў разам з трыма дзясяткамі актывістамі апазыцыі абвінавачваецца ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскі гарадскі суд адмовіўся змяніць меру стрымання абвінавачанаму.
|
|