Прыпынена расследаванне крымінальнай справы па факце вандалізму ў Курапатах. 21.by

Прыпынена расследаванне крымінальнай справы па факце вандалізму ў Курапатах

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце хуліганства: знішчэння ў Курапатах 38 мемарыяльных крыжоў,

паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Басько.

Паводле яго слоў, справа прыпынена ў сувязі з тым, што "не ўстаноўлена асоба, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачванай". Разам з тым, зазначыў Басько, аддзел дазнання УУС Мінскага райвыканкама адновіць справу пры паступленні адпаведнай інфармацыі падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў.

Справа распачата 8 лістапада па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

6 лістапада актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ падчас традыцыйнай талакі на алеі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы Курапатаў з боку гандлёвага комплексу "Экспабел" знайшлі сляды злачынства — знішчаныя памятныя знакі, у асноўным зламаныя каля падножжа. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі апыталі ўсіх удзельнікаў талакі, якія лічаць, што акцыя вандалізму ўчыненая ў ноч з 4 на 5 лістапада, паколькі яшчэ 4 лістапада мемарыяльныя крыжы былі цэлыя. Варта зазначыць, што 16 кастрычніка на гэтай жа алеі Курапатаў актывістамі КХП-БНФ былі знойдзеныя знішчаныя невядомымі 33 памятныя знакі.

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце хуліганства: знішчэння ў Курапатах 38 мемарыяльных крыжоў, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика