Старшыню БАЖ выклікалі на допыт у КДБ. 21.by

Старшыню БАЖ выклікалі на допыт у КДБ

13.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў на слуханнях па Беларусі ў Еўрапраламенце, старшыню БАЖ Жану Літвіну сёння выклікалі ў КДБ на допыт у якасці сведкі па заведзенай крымінальнай справе.

«Рэпрэсіўная машына з 19 снежня набірае абароты: ператрусы і допыты незалежных журналістаў, грамадзянскіх і апазіцыйных актывістаў працягваюцца… На жаль, незалежная прэса і недзяржаўныя арганізацыі лічаць, што сітуацыя, праўдападобна, будзе паграшацца і надалей».

Ад імя шэрага недзяржаўных арганізацый Андрэй Аляксндраў звярнуўся да еўраструктураў і ўрадаў краін Еўрасаюза з шэрагам прапановаў: прыкласці ўсе магчымыя дыпламатычная намаганні для вызвалення зняволеных, замарозка ўдзелу Беларусі ў Усходнім партнёрства і праграмах тэхнічнага супрацоўніцтва з ЕС у эканамічнай, энэргетычнай і трансмежавай сферах да вызвалення і прыбірання крымінальных звінавачанняў са знвяволеных, пачатак незалежнага міжнароднага расследвання падзеяў 19–20 снежня.

Апрача таго, Андрэй Аляксандраў заклікаў ЕС звярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам устрымацца ад выключэнняў студэнтаў з універсітэтаў і грамадзянаў з працы за ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту, а таксма прыбраць візавыя кошты за шэнгенскую візу.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў на слуханнях па Беларусі ў Еўрапраламенце, старшыню БАЖ Жану Літвіну сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика