Жэстачайшэ: Севярынец «заклікае» закідваць АМОН камянямі. 21.by

Жэстачайшэ: Севярынец «заклікае» закідваць АМОН камянямі

16.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другая частка артыкула прысвечана пераважна падзеям 19 снежня 2010 года.

Праўда, спачатку публікуюцца працяглыя інструкцыі па перавозе грошай праз мяжу. Няясна, чые і кім сфармуляваныя.

Як і ў першай частцы артыкула, у другой так і не публікуецца звестак, адкуль жа кампанія «Гавары праўду» атрымала першаснае фінансаванне — гэтая тэма пакрытая моракам. Між тым гэта дзіўная фігура змаўчання для такога матэрыялу, які прэтэндуе на расследаванне.

Затое істотная частка другога выпуску артыкула прысвечана паводзінам заходніх дыпламатаў у часе выбараў. Праводзіцца думка, што пасол Швецыі Стэфан Эрыксан браў асабліва актыўны ўдзел у падзеях.

Прыводзіцца кароткая храналогія падзей на Плошчы 19 снежня, некалькі ўрыўкаў з падслуханых тэлефонных размоваў ці таго, што выдаецца за такія размовы.

Вось прыклад такіх размоваў, якія выглядаюць абсалютна непраўдападобнымі: «Непосредственно накануне акции протеста П.Северинец в общении с активистами БХД и МФ настойчиво требовал прибыть на акцию «площадь» с ломиками, чтобы «выковыривать плитку и забрасывать ОМОН».

Гаворыцца, што з Украіны нібыта спрабавалі везці нажы, а з Літвы — 7000 доз наркотыкаў.

Урэшце, публікуецца спіс «удзельнікаў беспарадкаў».

Папярэдняя публікацыя ўтрымлівала шэраг адкравенных фальшывак. Напрыклад, чэрвеньскі праект ценевага ўрада БХД выдаваўся за міфічны «ўрад нацыянальнага выратавання».

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Советская Белоруссія» апублікавала працяг «кампрамату на апазіцыю» — спасылка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика