Генпракуратура праверыць законнасць расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у дзень выбараў
25.01.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым і іншым перад калегіяй па выніках работы органаў пракуратуры паведаміў журналістам Генеральны пракурор Беларусі Рыгор ВАСІЛЕВІЧ. Крымінальная справа не паступіць у суд, пакуль Генпракуратура не праверыць яе матэрыялы на прадмет выканання ўсіх патрабаванняў закона, пераканаў Рыгор Васілевіч. Бо расследаванне па гэтай крымінальнай справе, як і па іншых, павінна быць аб'ектыўным і кампетэнтным. Расследаваннем справы аб масавых беспарадках у Мінску займаецца следчая група з ліку супрацоўнікаў МУС і КДБ. Нагляд жа за расследаваннем ажыццяўляе пракуратура Мінска. Генпракурор нагадаў, што пры правядзенні следчых дзеянняў згодна з беларускім заканадаўствам прысутнасць адвакатаў павінна быць забяспечана. Акрамя таго, тыя, хто абвінавачваецца і падазраецца, маюць канстытуцыйнае права не даваць паказанняў альбо даваць паказанні, якія лічаць магчымымі. — 31 снежня прадстаўнік Генпракуратуры наведваў тых, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, — паведаміў Рыгор Васілевіч. — На той момант ні ад каго не паступіла скаргі на тое, што парушаецца іх права на адваката. Аб гэтым існуе пісьмовае пацверджанне. "Калі ў 2007 годзе на п'яных кіроўцаў наклалі штраф у памеры 890 мільёнаў рублёў, то ў 2010-м — у памеры 22 мільярдаў" Генеральны пракурор нагадаў, што ён ушчыльную заняўся вывучэннем праблемы п'яных за рулём у 2008 годзе. — На той час суды такіх кіроўцаў прыцягвалі да мінімальнай адказнасці. Напрыклад, у 2007 годзе на п'яных кіроўцаў наклалі штраф у памеры 890 мільёнаў рублёў. Гэта неістотная сума. Мы выступілі з ініцыятывай павялічыць адміністрацыйную адказнасць за такое злачынства. У першую чаргу, каб абараніць тых кіроўцаў, якія знаходзяцца на дарогах у цвярозым стане. Да нас прыслухаліся. Былі ўнесены папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У 2010 годзе агульная сума штрафу, накладзенага на п'яных кіроўцаў, склала 22 мільярды рублёў. І гэта пры тым, што колькасць тых, хто садзіўся за руль у нецвярозым стане, засталася прыблізна на тым жа ўзроўні. Я лічу, што ў перспектыве нядрэнна было б у адміністрацыйным парадку яшчэ больш узмацніць адказнасць такіх кіроўцаў. Магчыма, гэта будзе і канфіскацыя аўтамабіля, пра якую так шмат гаварылася на працягу мінулага года. Ці будзе створана агульная база нумароў мабільных тэлефонаў у межах Мытнага саюза? У параўнанні з 2009 годам летась больш як на 10 адсоткаў зменшылася колькасць крадзяжоў. — Што тычыцца крадзяжоў мабільных тэлефонаў, то некалькі гадоў таму такія крадзяжы займалі львіную долю ў структуры крадзяжоў маёмасці. Мы, у сваю чаргу, прымалі меры. Рэкамендавалі людзям набываць тэлефоны ў крамах, а не з рук, спрабавалі ўзаемадзейнічаць з аператарамі мабільнай сувязі. Год-паўтара таму былі прыклады, калі мы прыцягвалі тых, хто займаўся перапраграмаваннем крадзеных тэлефонаў, да крымінальнай адказнасці. На сёння сітуацыя больш-менш стабілізавалася. У цэлым за 2010 год мы змаглі знізіць колькасць такіх крадзяжоў. Што ж тычыцца неабходнасці стварэння адзінага рэестра нумароў мабільных тэлефонаў у межах Мытнага саюза, то гэтае пытанне будзе разглядацца краінамі-саюзніцамі. "Органы выканаўчай улады павінны выконваць сваю працу належным чынам" У апошні час назіраецца тэндэнцыя росту колькасці зваротаў грамадзян, якія паступаюць у органы пракуратуры. — Калі ў 2007 годзе ў Генпракуратуру паступала недзе 7,5 тысячы зваротаў, то ў 2010 мы атрымалі іх больш за 12 тысяч. Гэта, бясспрэчна, вялікая нагрузка на супрацоўнікаў Генпракуратуры. Таму наша задача дамагчыся таго, каб органы выканаўчай улады, а таксама асобныя службовыя асобы выконвалі сваю працу належным чынам. Вялікая колькасць зваротаў, як адзначыў Генпракурор, тычыцца парушэння жыллёвых, зямельных і працоўных правоў грамадзян. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым і іншым перад калегіяй па выніках работы органаў пракуратуры паведаміў журналістам Генеральны пракурор Беларусі Рыгор ВАСІЛЕВІЧ. Крымінальная справа не...
|
|