Печ: выскачыў вугольчык — чакай злоснага госця
25.01.2011
—
Новости Общества
|
Печ заўсёды імкнуліся трымаць зачыненай. Лічылася, калі яе не зачыніць падчас адпраўлення кагосьці ў дарогу, таму чалавеку не пашанцуе. Печ зачынялі, калі жанчыны садзіліся ткаць, каб праца ішла спарней. Выняўшы хлеб ці іншую ежу з печы, яе абавязкова зачынялі, папярэдне паклаўшы туды некалькі пален, каб дабрабыт у хаце "не пераводзіўся". Сярод беларусаў існавала строгая забарона: пакуль у печы выпякаецца хлеб, на яе нельга садзіцца. Адмысловая ўвага надавалася пячной трубе — коміну. Спецыфічны "выхад" з хаты стаў своеасаблівым каналам паміж "гэтым" і "тым" светам: з коміна вылятаюць і праз яго прылятаюць нячыстая сіла, душы памерлых, хваробы, доля-нядоля і г. д. Падчас памінальных дзён, якія ладзілі на працягу года, комін адкрывалі, каб душы памерлых маглі прыляцець у хату і "пачаставацца" тымі стравамі, якія гаспадары знарок пакідалі на стале на ноч. Калі ў хаце паміраў чалавек, комін зачынялі, а дзверы адчынялі, каб душа "не выляцела" ў трубу і не дасталася д'яблу. А калі паміраў вядзьмак, усё рабілі наадварот. Пры набліжэнні навальніцы трэба было абавязкова зачыніць трубу, каб нячыстая сіла не ўляцела ў хату і Ілья-грамабой не стукнуў агністай стралой (маланкай). Імкнуліся трымаць трубу зачыненай, калі ў хаце была цяжарная жанчына. Баяліся, што нячыстая сіла выкрадзе душу яшчэ не народжанага дзіцяці. На беларускім Палессі ў дзень восеньскага раўнадзенства выконваўся абрад "Жаніцьба коміна". З гэтага дня агонь уносілі ў хату, з дапамогай адмысловага рытуалу яго "прыручалі" да хаты, злучаючы "шлюбнай сувяззю" з печчу. Калі гублялася скаціна, гаспадыня клікала кароўку менавіта праз комін. Не кожны пячнік мог скласці добрую печ, а толькі той, хто валодаў пэўнай інфармацыяй і прафесійнымі навыкамі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленні і захоўваліся як тайна. Акрамя гэтага, печ служыла інфарматарам для людзей: — з печкі выскачыў вугольчык — чакай злоснага госця; — у печы штосьці вухкае — хтосьці сыдзе з хаты; — цэгла выпала — у сям'і хтосьці з жанчын памрэ. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Печ заўсёды імкнуліся трымаць зачыненай. Лічылася, калі яе не зачыніць падчас адпраўлення кагосьці ў дарогу, таму чалавеку не пашанцуе. Печ зачынялі, калі...
|
|