ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

04.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадукты ў свеце падаражэлі да небывалага ўзроўню

Сусветны кошт на харчаванне падняўся ў студзені да рэкорднай адзнакі, паведамляе Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый..

Індэкс кошту арганізацыі, які ўключае 55 відаў харчовых тавараў, склаў 231 пункт, што на 3,4% больш, чым у снежні. Ён павялічваецца ўжо сёмы месяц запар.

У студзені даражэлі ўсе ўваходныя ў індэкс тавары, за выключэннем мяса. Кошт на рыс нават упаў, паколькі ў шэрагу краін у апошнія тыдні быў сабраны ўраджай гэтай культуры. Пры гэтым індэкс збожжавых прадуктаў дасягнуў 245 пунктаў, што адлюстроўвае рост кошту на пшаніцу.

"Высокі кошт, хутчэй за ўсё, захаваецца на працягу яшчэ многіх месяцаў", — сказаў эканаміст арганізацыі Абдолрэза Абасян. Папярэдні скачок цэн, зафіксаваны ў 2008 годзе, выклікаў хвалю пратэсту ў некаторых краінах. Лічыцца, што павышэнне кошту на ежу стала галоўнай прычынай нядаўніх масавых пратэстаў у Алжыры і Тунісе. Антыўрадавыя выступленні ў гэтых краінах перакінуліся на суседнія Егіпет і Іярданію. Кіраўнік Сусветнага банка Роберт Зелік заклікаў сусветных лідараў "паставіць харчаванне на першае месца" і задумацца, нарэшце, пра праблему нестабільнасці кошту на яго.

У Каіры аднавіліся сутыкненні прыхільнікаў і супернікаў Мубарака

Раз'юшаныя сутыкненні прыхільнікаў і супернікаў рэжыму прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака ўзмацніліся ў чацвер на цэнтральнай плошчы Каіра Тахрыр. Удзельнікі беспарадкаў выкарысталі камяні, дубінкі, дымавыя шашкі. Побач з плошчай раздаваліся стрэлы, перадае арабская тэлекампанія Аl Jаzееrа. Хто менавіта вёў агонь, высветліць не атрымалася.

Тым часам былі арыштаваны рахункі некаторых былых міністраў, таксама ім забаронены выезд з краіны. Такія захады прынятыя, у прыватнасці, да экс-міністраў унутраных спраў, турызму і жыллёвых пытанняў.

Страцілі на падзеях у Егіпце і фінансісты: капіталізацыя кампаній, якія гандлююць на арабскіх біржах, знізілася на 49 млрд долараў з моманту пачатку беспарадкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадукты ў свеце падаражэлі да небывалага ўзроўню Сусветны кошт на харчаванне падняўся ў студзені да рэкорднай адзнакі, паведамляе Харчовая і сельскагаспадарчая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика