Адліга плюс штармавое папярэджанне па моцным ветры. 21.by

Адліга плюс штармавое папярэджанне па моцным ветры

05.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надвор'е ў выхадныя на тэрыторыі Беларусі будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы, якія прынясуць цёплае і вільготнае паветра з Атлантыкі, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу і нядзелю сіноптыкі аб'яўляюць штармавое папярэджанне па ветры. Чакаецца, што 5 лютага на працягу сутак і ўначы 6 лютага паўсюдна, а ўдзень у нядзелю па ўсходзе будзе моцны парывісты вецер 15—20 м/с, па паўднёвым захадзе — ажно да 23 м/с.

На выхадныя часам будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Істотна пацяплее. Удзень у суботу 0—плюс 6, у нядзелю на працягу сутак ад 2 марозу да 4 цяпла. Адліга захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня. У панядзелак уначы ад мінус 4 да плюс 2, удзень — ад мінус 1 на поўначы да 6 цяпла на паўднёвым захадзе.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня ў Беларусь зноў вернецца зіма. Ужо ў сераду на працягу сутак 0—7 марозу, а ў чацвер на працягу сутак мінус 6—13 градусаў, у паўночных раёнах пры праясненнях да 15 марозу. Месцамі невялікі снег.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор'е ў выхадныя на тэрыторыі Беларусі будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы, якія прынясуць цёплае і вільготнае паветра з Атлантыкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика