Crashed Іce: экстрым па-беларуску. 21.by

Crashed Іce: экстрым па-беларуску

09.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску завяршыўся адборачны турнір чэмпіянату свету па хуткасным спуску на каньках "Red Bull Crashed Іce 2011". Беларусь на ім будзе прадстаўлена ўпершыню. Наступны адборачны этап чэмпіянату пройдзе ў Маскве 26 лютага.

Гэтыя спаборніцтвы праходзяць па ўсім свеце з 2001 года і ўяўляюць сабой сумесь хакея, кросу і бегу з перашкодамі. Спартсмены стартуюць у поўнай хакейнай амуніцыі ў групах па чатыры чалавекі і спускаюцца па ледзяным жолабе з трамплінамі і паваротамі. Правілы простыя: хто першым даедзе да фінішу, той і пераможца. У адрозненні ад асноўных спаборніцтваў, якія ўваходзяць у праграму чэмпіянату свету "Red Bull Crashed Іce 2011", спаборніцтвы нацыянальных адборачных тураў праводзяцца на роўным лёдзе. Але драйву і эмоцый ў сталічным Палацы спорту хапіла і балельшчыкам, і ўдзельнікам.

Самым хуткім стаў 21-гадовы мінчанін Сяргей Громаў, дарэчы, аматар. У фінале ён перамог прафесійнага хакеіста Кірыла Нікуліна.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску завяршыўся адборачны турнір чэмпіянату свету па хуткасным спуску на каньках "Red Bull Crashed Іce 2011". Беларусь на ім будзе прадстаўлена ўпершыню. Наступны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика