Скутэры ў дапамогу
17.02.2011
—
Новости Общества
|
У Мінскай вобласці сацыяльныя работнікі змогуць выкарыстоўваць новы від транспарту
Як вядома, нямала пажылых людзей і інвалідаў жывуць у аддаленых ад райцэнтраў вёсках, і дабрацца туды бывае няпроста. А для іх жа трэба купляць прадукты, іншыя тавары, лекі і дастаўляць своечасова. Такіх падапечных у кожнага сацыяльнага работніка па некалькі. Можна, вядома, пакруціць педалі службовага веласіпеда, але ж на ім, напрыклад, у снежную зіму далёка не паедзеш. Выйсце знайшлі ў Мядзельскім райвыканкаме: там прапанавалі забяспечыць сацработнікаў больш сучасным і зручным відам транспорту — скутэрамі. У Мінскім аблвыканкаме ініцыятыву падтрымалі. І палічылі, што тое ж трэба зрабіць і ў іншых регіёнах Міншчыны. Ужо прынята рашэнне набыць 12 скутэраў за лік сродкаў резервовага фонда. Як вядома, у Беларусі штогод 5 студзеня адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Цяпер у сістэме Мінпрацы і сацыяльнай абароны дзейнічае 156 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, дзе на ўліку — каля паўтара мільёна чалавек. Прычым аслугоўваннем на даму ахоплена больш за 75 тысяч пажылых і непрацаздольных грамадзян, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — больш за 52 тысячы чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскай вобласці сацыяльныя работнікі змогуць выкарыстоўваць новы від транспарту |
|