Кампанія PwC адкрыла офіс у Мінску
18.02.2011
—
Новости Общества
|
Адзін з сусветных лідараў аўдыту і бізнэс-кансультавання пачынае асваенне беларускага рынку — міжнародная кансалтынгава-аўдытарская сетка PwC (PrіcewaterhouseCoopers) адкрыла офіс у Мінску. — Варта прызнаць відавочнае ўзмацненне інтарэсу буйнога сусветнага бізнэсу да Беларусі і яе магчымасцяў. Гэтую з'яву мы назіраем на працягу апошніх гадоў на прыкладзе нашых кліентаў, — адзначыў генеральны менеджар PwC у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Майкл Лі Кубіна. — І паколькі Беларусь трапіла ў сферу іх дзелавых інтарэсаў, мы лічым сваім абавязкам забяспечыць ім магчымасць карыстацца паслугамі PwC на тэрыторыі гэтай краіны. Кіраўнікі PwC лічаць, што прыход такой кансультацыйна-аўдытарскай сеткі ў Беларусь адкрывае, па-першае, перспектывы для прыцягнення новых плыняў замежных інвестыцый у Беларусь, і па-другое, перспектывы для развіцця айчыннага бізнэсу і выхаду яго на міжнародныя рынкі. Мінскі офіс PwC увайшоў у склад рэгіянальнай сеткі кампаніі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая аб'ядноўвае 29 краін, і будзе займацца аўдытам, кансалтынгам і аказаннем паслуг у галіне падаткаабкладання. Іван СТУЖКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з сусветных лідараў аўдыту і бізнэс-кансультавання пачынае асваенне беларускага рынку — міжнародная кансалтынгава-аўдытарская сетка PwC (PrіcewaterhouseCoopers)... |
|