Мінэканомікі будзе будаваць сваю работу ва ўзаемадзеянні з бізнэс-супольнасцю
18.02.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў на адкрытай канферэнцыі Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі і Міжнароднага савета дзелавых колаў, дзе абмяркоўваліся магчымасці і перспектывы пашырэння бізнэсу і інвестыцый у эканоміку Беларусі для нацыянальных і замежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяпер у Беларусі фарміруецца прававая база, якая будзе стымуляваць развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "Гэта новае для нас пытанне, і мы ўпэўнены, што будзем яго вырашаць ва ўзаемадзеянні з прадпрымальніцкімі саюзамі і грамадскімі аб'яднаннямі", — сказаў міністр. Ён высока ацаніў значнасць для бізнэсменаў грамадскіх аб'яднанняў, праз якія яны могуць данесці свой пункт гледжання да ўлады, расказаць аб сваіх праблемах. А для органаў дзяржкіравання ўзаемадзеянне з бізнэс-супольнасцю дае магчымасць весці дыялог, прымаць узважаныя рашэнні з максімальна поўнай ацэнкай, падкрэсліў Мікалай Снапкоў. Пры распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў неабходна выпускаць якасныя дакументы, якія накіраваны на вырашэнне праблем, узнятых Дырэктывай № 4. Міністр заклікаў прадпрымальнікаў "не саромецца выказваць свой пункт гледжання дзяржаўным органам, у прыватнасці Мінэканомікі". Яны могуць прысылаць свае прапановы і па электроннай пошце. "Мы будзем рады агрэсіўнаму ўдзелу ў справе станаўлення камфортнага, эфектыўнага бізнэс-асяроддзя", — адзначыў міністр эканомікі. На канферэнцыі ўдзельнікам быў прадстаўлены праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы № 4. У гэтым дакуменце 9 раздзелаў і 135 пунктаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў на адкрытай канферэнцыі Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі і Міжнароднага савета дзелавых колаў, дзе... |
|