Шасцікласнікі чытаюць на памяць вершы класікаў у стылі рэп. 21.by

Шасцікласнікі чытаюць на памяць вершы класікаў у стылі рэп

18.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лютага — Сусветны дзень мовы

Кім быў для вас у школьныя гады настаўнік беларускай мовы і літаратуры? Для мяне ж ён быў тым, хто навучыў па-сапраўднаму паважаць родную мову. Калі б не Ганна Мікалаеўна Уцякалка, настаўніца мовы і літаратуры сталічнай сярэдняй школы № 84, я, мабыць, таксама, як і многія зараз, абыякава ставіўся б да беларускага слова. І вось праз тры гады пасля заканчэння школы я здзейсніў невялічкі эксперымент: панастаўнічаў адзін дзень разам з Ганнай Мікалаеўнай, каб паглядзець на валоданне беларускай мовай сучасных школьнікаў.

Насамрэч мала што змянілася ў школьным жыцці. Шум перапынкаў, ад якога закладвае вушы, усё такі ж моцны. Гэтак жа цяжка сабраць усіх, як празвініць званок: па адным, па два яны заходзяць у клас, цяжка дыхаючы пасля "пагоні" па калідорах. Як і раней, ёсць тыя, хто вучыцца з задавальненнем, і тыя, хто вучыцца не мае ніякай ахвоты. Карацей кажучы, — звычайныя школьныя малюнкі.

Толькі адна перамена заўважная дакладна: дзеці амаль зусім не могуць выказваць свае думкі па-беларуску.

"Калі пішам пераказ, то запісваем многія беларускія словы, бо ім цяжка ўзнавіць іх пасля. Ці вось падглядаюць у кнігу, калі пераказваюць твор на занятках па літаратуры", — кажа Ганна Уцякалка. У апошнім я пераканаўся на свае вочы і свае вушы. Сапраўды, калі вучні расказвалі аб творы, пераказвалі каротка яго змест, яны размаўлялі далёка не па-беларуску. Амаль праз слова прыходзілася выпраўляць русізмы.

Я прысутнічаў на занятках у 6-х і 8-х класах. І ў тых, і ў іншых было аднолькавае валоданне беларускім словам, нягледзячы на двухгадовую розніцу. Атрымліваецца, што дзеці нават і не імкнуцца паглыбіць сваё веданне роднай мовы. Ды і як яны могуць гэта зрабіць, калі ўжо нават гісторыю Беларусі ім сталі выкладаць па-руску? Да таго ж, у іх няма стымулу да вывучэння беларускай. Яны добра разумеюць, што ім больш у жыцці спатрэбіцца англійская. "Англійскую лепш ведаю. Англійская — гэта вось добра!" — сказала мне адна з вучаніц.

Як бы там ні было, але ўсё ж такі беларускае слова ў школе развіваецца. Няхай нават і даволі дзіўным шляхам. Гэта я маю на ўвазе тое, што, напрыклад, шасцікласнікі Даніла Маскальцоў і Міхаіл Адод чытаюць беларускія вершы на памяць у стылі рэп. Мне давялося пачуць у такім выкананні вершы Максіма Танка і Дануты Бічэль.

Яшчэ адзін варыянт папулярызацыі роднага слова — тыдзень беларускай мовы. У гэтым годзе шасцікласнікі паставілі "Цара Ірада" і выступалі перад вучнямі пачатковай школы.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кім быў для вас у школьныя гады настаўнік беларускай мовы і літаратуры? Для мяне ж ён быў тым, хто навучыў па-сапраўднаму паважаць родную мову. Калі б не Ганна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика