Маразы адпусцяць толькі на наступным тыдні. 21.by

Маразы адпусцяць толькі на наступным тыдні

22.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу трэцяй дэкады лютага на тэрыторыі Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я, якое будзе фарміравацца пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, сераду і чацвер будзе даволі воблачна і пройдзе кароткачасовы снег. Сёння будзе ад мінус 7 на поўдні да 16 марозу на поўначы краіны. У сераду і чацвер уначы мінус 12—19, на паўночным захадзе да 20—26 марозу, удзень — 6—12, на паўночным усходзе да мінус 15 градусаў.

У пятніцу—суботу атмасферны ціск пачне павялічвацца і ападкаў ужо не будзе. Уначы стане марозіць да мінус 12—19, пры працяглых праясненнях — да 23—26, удзень — 5—12 марозу. У нядзелю без ападкаў. Тэмпература ўначы мінус 9—15, пры праясненнях да 16—23 марозу, удзень — ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 11 марозу па паўночным усходзе Віцебскай вобласці.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, маразы сапраўды адпусцяць толькі на наступным тыдні, калі з боку паўднёвага захаду ў Беларусь завітае цёплае паветра.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што другая дэкада лютага была самай халоднай гэтай зімой. Так холадна ў гэты час бывае ў Беларусі раз у 15 гадоў. Больш за тое, уначы 19 лютага на поўначы Віцебскай вобласці на метэастанцыі Езерышчы быў зафіксаваны новы марозны рэкорд гэтай зімы — мінус 35 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу трэцяй дэкады лютага на тэрыторыі Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я, якое будзе фарміравацца пад уплывам маларухомага атмасфернага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика