Муамар Кадафі — ганаровы доктар БДУІР. 21.by

Муамар Кадафі — ганаровы доктар БДУІР

22.02.2011 15:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муамар Кадафі - ганаровы доктар БДУІР


Дыплом доктара лівійскі лідар атрымаў "за значны ўнёсак у развіццё адукацыі і навукі".



Лідар Вялікай лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі з'яўляецца ганаровым доктарам Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Кіраўнік краіны, у якой на падаўленне дэманстрацыяў днямі былі кінутыя войскі, атрымаў гэтае званне "за значны ўнёсак у развіццё адукацыі і навукі, а таксама за ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ВНУ Беларусі і Вялікай сацыялістычнай народнай лівійскай Арабскай Джамахірыяй".

"Летась яму сапраўды быў уручаны дыплом ганаровага доктара, - распавялі Еўрарадыё ва ўніверсітэце. - Кадафі заслугоўвае яго, бо мы працуем з Лівіяй (а дакладней - з амбасадай гэтай краіны) з 2002 года. Спачатку быў Цэнтр дыпломнай адукацыі, зараз існуе Народнае бюро. Увесь гэты час мы паспяхова рыхтуем кадры вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Лівіі. Муамар Кадафі - галоўны кіраўнік нашага супрацоўніцтва з боку Лівіі".



Нагадаем, у Лівіі ўжо некалькі дзён не суцішаюцца масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыма, які больш за 30 гадоў таму ўсталяваў у краіне Муамар Кадафі. Учора лівійскія ВПС нанеслі авіяўдар па Трыпалі. На вуліцах Бенгазі, вялікую частку якога (па неправераных звестках) кантралююць дэманстранты, салдаты не саромеючыся выкарыстоўваюць супраць людзей аўтаматычную зброю, уключна з буйнакалібернымі кулямётамі, і нават ракеты. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыплом доктара лівійскі лідар атрымаў "за значны ўнёсак у развіццё адукацыі і навукі". Лідар Вялікай лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі з'яўляецца ганаровым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика