Час Таліпава
23.02.2011
—
Новости Общества
|
Дзеля памяці Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа застаўся без кіраўніка.Амаль два гады адным з галоўных беларускіх тэатраў кіраваў рэжысёр Рыд Таліпаў. Тады рашэнне аб яго прызначэнні ўспрынялі як вельмі авангарднае для акадэмічнага тэатра — Таліпаў і ўспрымаўся як чалавек, які разбурае стэрэатыпы, як носьбіт іншай эстэтыкі, якая не была распаўсюджана ў савецкім тэатры. Ён і быў тым рэжысёрам, які аднойчы прычыніўся да перавароту ва ўспрыманні людзей на тое, якім можа быць тэатр...
Ён вучыўся ў славутай вучэльні імя Шчукіна. Але як асоба стаў вядомы ў Беларусі, хоць сам родам з Башкартастана. Але пасля гучных і бадай рэвалюцыйных пастановак на нейкі час нібыта знік — працаваў за мяжой, у Аўстрыі, Германіі, Польшчы. Аднак працягваў ставіць у розных беларускіх тэатрах. У сакавіку 2009 года атрымаў прызначэнне ў Віцебскі абласны тэатр імя Якуба Коласа, з якім таксама ў яго ўжо было супрацоўніцтва (спектаклі "Кацярына Іванаўна" паводле Андрэева, "Васа" паводле Горкага). 10 студзеня 2010 года ў Віцебскім драматычным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Мудрацы" паводле Астроўскага ў пастаноўцы Рыда Таліпава. А ў верасні "коласаўцы" разам з мастацкім кіраўніком паказалі "Квартэт" Харвуда. Люты 2011 выдаўся цяжкі. Хвароба — запаленне лёгкіх, шпіталь, інсульт... Дзень 21 лютага ён не перажыў. Рыду Таліпаву было 62 гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа застаўся без кіраўніка. Амаль два гады адным з галоўных беларускіх тэатраў кіраваў рэжысёр Рыд Таліпаў....
|
|