Тры розныя значэнні
24.02.2011
—
Новости Общества
|
Адна з праблем для тых, хто прыкладна ў роўнай ступені валодае некалькімі блізкімі мовамі, — дакладная перадача сэнсу выказвання пры перакладзе. Іншы раз мы міжволі трапляем у своеасаблівыя моўныя пасткі, калі працуем адначасова з беларускай і рускай мовамі. Чаму? Бо для розных значэнняў слова ў адной мове часта існуюць самастойныя адпаведнікі ў іншай. І мы не заўсёды правільна імі карыстаемся. Звернемся да канкрэтнага прыклада. Рускі назоўнік сознание часта ўжываецца ў моўнай практыцы. І ў залежнасці ад таго, што ў канкрэтным выпадку маецца на ўвазе, можа перакладацца на беларускую мову па-рознаму: як усведамленне, прызнанне і прытомнасць . І заканамерна ўзнікае пытанне: у якіх кантэкстах кожны з перакладаў будзе дарэчным? Адказ знойдзем, разабраўшыся ў сэнсе кожнага слова і прааналізаваўшы кантэкст, спалучальнасць яго з іншымі. Так, калі маецца на ўвазе думка, пачуцце, то рускае сознание варта перакладаць як усведамленне. Правільна сказаць: усведамленне сваёй віны . А вось стан свядомасці, у якім чалавек здольны ўспрымаць навакольны свет, беларусы называюць прытомнасцю . І рускае словазлучэнне потерять сознание па-беларуску гучыць як страціць прытомнасць . І, нарэшце, яшчэ адно беларускае значэнне гэтага рускага слова: сознание в преступлении — гэта прызнанне ў злачынстве . Вераніка Бандаровіч
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з праблем для тых, хто прыкладна ў роўнай ступені валодае некалькімі блізкімі мовамі, — дакладная перадача сэнсу выказвання пры перакладзе. Іншы раз мы... |
|