Шчупака не бяры — нераст!
01.03.2011
—
Новости Общества
|
Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, у краіне з 1 па 31 сакавіка ўводзіцца забарона на лоўлю звычайнага шчупака. Гэтаму ёсць лагічнае з біялагічнага пункту погляду тлумачэнне — у падводнага драпежніка пачынаецца перыяд нерасту. Па яго тэрмінах шчупак апярэджвае ўсіх вясенне-нерастуючых рыб Беларусі — адкладвае ікру ў сакавіку-красавіку пры тэмпературы вады чатыры-шэсць градусаў. Нераст пачынаецца адразу пасля раставання лёду і адбываецца на невялікай глыбіні ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на пойме рэк і ручаёў. Пры гэтым шчупак робіцца безабаронным перад чалавекам, таму і патрэбны жорсткі кантроль за захаваннем тэрмінаў забароны на лоўлю. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у гэты час прадугледжаныя штрафныя санкцыі за незаконную лоўлю ці нават замах на яе — у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. А сам шчупак з'яўляецца ў літаральным сэнсе слоў санітарам вадаёмаў, ён патрэбны ім, паколькі адыгрывае ролю рэгулятара колькасці рыбы, не дазваляе біямасе рыб перавысіць кармавыя рэсурсы вадаёма, знішчае хворую і аслабленую рыбу. Таму так важна стварыць належныя ўмовы для размнажэння падводнага драпежніка. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, у краіне з 1 па 31 сакавіка ўводзіцца забарона на лоўлю звычайнага шчупака. Гэтаму ёсць лагічнае з... |
|