Вакол цэн
01.03.2011
—
Новости Общества
|
Тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг выраслі, але і практыка даціравання часткі непакрытых насельніцтвам затрат працягваецца. Летась у краіне не павышаліся тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, хоць узровень іх пакрыцця насельніцтвам складаў не больш за 30 працэнтаў. З 1 лютага гэтага года тарыфы на аплату ЖКП павялічаныя пастановай Савета Міністраў ад 04.02.2011 № 138. Гэтай жа пастановай вызначаны тарыфы, якія забяспечваюць поўнае вяртанне аплаты затрат на аказанне камунальных паслуг (сабекошт ЖКП), што дазволіць насельніцтву ацаніць, наколькі больш давялося б плаціць, калі б неабходна было пагашаць поўны кошт ЖКП. Згодна з пастановай, нават з улікам павышэння тарыфаў з 1 лютага, насельніцтва будзе аплачваць у сярэднім каля 40 працэнтаў сабекошту ўсіх паслуг ЖКП, якія прадастаўляюцца камунальнікамі і энергетыкамі. Па асобных відах паслуг памеры тарыфаў наблізіліся да сабекошту. Так, тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў павялічаны з 1 лютага на 4,4 працэнта, што складае ўжо 38,7 працэнта ад сярэдняга сабекошту гэтай паслугі па краіне. Аднаставачны тарыф на электраэнергію вырас на 31,4 працэнта ў дамах з электраплітамі і на 12 працэнтаў у дамах з газавымі плітамі, што складае 52,6 працэнта ад сабекошту. Халодная вада падаражэла на 21,2 працэнта, што адпавядае 32,4 працэнтам сабекошту кубічнага метра вады. Пры гэтым не змяніліся тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (каля 40 працэнтаў сабекошту), на каналізацыю (21,9 працэнта), вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў (39,5 працэнта), за карыстанне ліфтам (36,7 працэнта). У той жа час кошт газу вырас прыкладна на 83 працэнты, што адпавядае 89 працэнтам тарыфу, які забяспечвае поўны зварот затрат на аказанне гэтай паслугі. Рост цэн у краіне на мяса-малочную прадукцыю, хлеб і хлебабулачныя вырабы выкліканы аб'ектыўнымі прычынамі і не звязаны з неэфектыўнасцю арганізацыі вытворчасці. Летась цэны на пералічаныя харчовыя тавары павялічыліся на 14-18 працэнтаў. З пачатку 2011 года цэны на сацыяльна значную групу тавараў раслі двойчы, і рост склаў 4 працэнты. У сваю чаргу, кошт на газ, цеплаэлектраэнергію і азотныя ўгнаенні, якія складаюць значную долю сабекошту прадукцыі, павялічыўся за названы перыяд на 15 працэнтаў. Рэалізацыя харчовых тавараў на ўнутраны рынак па большасці таварных пазіцый для перапрацоўчых прадпрыемстваў стратная. Гэтыя страты кампенсуюцца за кошт экспартных паставак, якія па цэнавым фактары вышэй на 20-40 працэнтаў. У бліжэйшы час Міністэрствам эканомікі запланавана павышэнне на 10 працэнтаў закупачных цэн на бензін, дызпаліва, калійныя і фосфарныя ўгнаенні, якія пастаўляюцца для аграпрамысловага комплексу. Рост сусветных цэн на цукар звязаны, перш за ўсё, з неўраджаямі цукровага трыснягу, а таксама з накіраваннем значных аб'ёмаў трысняговага сырцу на выраб біяпаліва. У выніку з канца 2009 года на рынках Расіі і Украіны мела месца значнае павышэнне кошту цукру (дзесьці з 600 да 800-1000 долараў ЗША за 1 тону). На той момант кошт на цукар, які адпускаецца на ўнутраны рынак Беларусі, складаў каля 500 долараў за тону. Дзеля мінімізацыі аб'ёмаў ценявога вывазу цукру па ініцыятыве канцэрна "Белдзяржхарчпрам" кошт на цукар павышаўся ў студзені, лютым, сакавіку, маі 2010 года. Адпускны кошт цукру склаў каля 600 долараў за тону, аднак, нягледзячы на гэта, розніца ўнутранага і знешняга кошту працягвае мець месца. Аксана ЛІПЕНЬ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг выраслі, але і практыка даціравання часткі непакрытых насельніцтвам затрат працягваецца. Летась у краіне не... |
|