Узраслі падатковыя паступленні ад мінчан, якія здаюць у арэнду памяшканні
02.03.2011
—
Новости Общества
|
За студзень гэтага года фізічныя асобы, якія здаюць у наём памяшканні, выплацілі ў кансалідаваны бюджэт горада 1,3 млрд рублёў падаходнага падатку. У параўнанні з аналагічным перыядам 2010-га сума добраахвотных паступленняў павялічылася ў супастаўных цэнах на 100,5 млн рублёў. Прырост склаў 8,1%. У студзені гэтага года падатковая служба выявіла 69 фізічных асоб, якія атрымлівалі даходы ад здачы ў наём памяшканняў без выплаты фіксаваных сум падаходнага падатку. Гэтым грамадзянам давядзецца пералічыць у бюджэт 17 млн рублёў падаткаў і штрафаў. "Мінск—Навіны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень гэтага года фізічныя асобы, якія здаюць у наём памяшканні, выплацілі ў кансалідаваны бюджэт горада 1,3 млрд рублёў падаходнага падатку. У параўнанні з... |
|