Ян Бусел: Мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове
02.03.2011 12:28
—
Новости Общества
|
Ян Бусел: Мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове
TUT.BY
/ Budzma.org
“Быць беларусам – што гэта значыць?” – у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Ян Бусел, арт-дырэктар клуба “Графіці”. – Быць беларусам – што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска? – Быць беларусам – гэта значыць паважаць сваю краіну, гісторыю і людзей, з якімі ты жывеш. Быць беларусам – гэта значыць разумець, што мы – народ, які мае свае традыцыі, культуру і гісторыю, а не народнасць ці нечыя браты, сёстры, цешчы, палюбоўнікі. – Якія ўнікальныя рысы характару і светапогляду ўласцівыя беларусам? – Беларусам уласцівая такая рыса, як памяркоўнасць. Але часам яе зашмат. Гасціннасць – характэрная беларуская рыса. Колькі я ездзіў па Беларусі, ні разу не сутыкаўся з сітуацыяй, калі ў якой-небудзь вёсцы мне адмаўляліся дапамагчы, паказаць дарогу ці наліць вады. У цэлым жа беларусам уласцівыя добразычлівасць, адкрытасць, сціпласць. – Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус. – Паўстанне Каліноўскага, БНР, вызваленне ад фашысцкай акупацыі і, на жаль, Чарнобыль. – Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус? – Я думаю, што асноўныя традыцыі беларусаў прывязаныя да рэлігійных святаў. Вялікдзень, Каляды і іншыя. – Беларус без ведання мовы – беларус? – Беларус павінен ведаць сваю мову. А вось ці абавязаны ён размаўляць на ёй – гэта ўжо выбар кожнага. На жаль, мы жывем у той час, калі на беларускай мове размаўляе невялікая частка грамадства. Але нашмат горш, калі чалавек, з’яўляючыся беларусам, не разумее беларускай мовы. За гэта мусіць быць сорамна. Магчыма, у хуткім часе ў нашай краіне надыдзе той дзень, калі беларусы будуць імкнуцца размаўляць на роднай мове. А яшчэ мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове. Гэта добрая і правільная тэндэнцыя. – Чым беларускім Вы ганарыцеся? – Людзьмі, якія ў складаныя хвіліны гатовыя ісці на рызыку і змагацца за тое нешматлікае, што ў нас ёсць і што мы яшчэ не страцілі. – Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў? – Беларусы больш спакойныя, адкрытыя і працавітыя людзі. Можа, ад гэтага мы часам пакутуем. Часам трэба больш эмацыйна рэагаваць на жыццё. – А ва ўсім свеце? – Ва ўсім свеце мы маем рысы, уласцівыя славянскай групе народаў. – Якой Вы бачыце будучыню Беларусі? – Будучыня Беларусі залежыць толькі ад нас саміх. У якой краіне мы хочам жыць, у такой і будзем. Будучыня Беларусі за самімі беларусамі. Быць беларусам: Сяргей Скараход >>> Быць беларусам: Зміцер Вішнеў >>> Быць беларусам: Павел Кашырын >>> Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>> Быть белорусом: Светлана Бень >>> Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>> Быть белорусом: Валентина Киселева >>> Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>> Быць беларусам: Люся Лушчык >>> Быць беларусам: Вецер Механічны >>> Быць беларусам: Васіль Стражаў >>> Быць беларусам: Ігар Сарокін >>> Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>> Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>> Быць беларусам: Алег Латышонак >>> Быть белорусом: Сергей Фещенко >>> Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>> Быть белорусом: Анна Шаркунова >>> Быть белорусом: Вадим Матулис >>> Быть белорусом: Инна Афанасьева >>> Быть белорусом: Василий Коктыш >>> Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>> Быть белорусом: Алексей Хлестов >>> Быть белорусом: Жанна Тройно >>> Быть белорусом: Юрий Зиссер >>> Быць беларусам: Ігар Гулюк >>> Быть белорусом: Виктор Малишевский >>> Быть белорусом: Михаил Демченко >>> Быть белорусом: Лидия Ермошина >>> Быть белорусом: Андрей Кончик >>> Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>> Быть белорусом: Сергей Михневич >>> Быть белорусом: Александр Вавуло >>> Быть белорусом: Александра Рогач >>> Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>> Быць беларусам: Вольга Акуліч >>> Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>> Быть белорусом: Павел Свердлов >>> Быть белорусом: Евгений Локтев >>> Быць беларусам: Алесь Грыцанаў >>> Быць беларусам: Віктар Шалкевіч >>> Быть белорусом: Андрей Арямнов >>>
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Быць беларусам – што гэта значыць?” – у супольным праекце Budzma.org i TUT. |
|