Zамор'е
12.03.2011
—
Новости Общества
|
Мышы выратуюць ад аблысення?
Амерыканскія навукоўцы падчас даследаванняў уплыву антыстрэсавых прэпаратаў на стрававальную сістэму нечакана знайшлі сродак ад аблысення.
Усё больш людзей становіцца апантанымі здаровым харчаваннем. Яны цалкам адмаўляюцца ад мучнога, алею, дражджавых прадуктаў, алкаголю і кафеіну. Нягледзячы на прытрымліванне загадаў дыетолагаў, такія людзі не выглядаюць шчаслівымі. Эксперты называюць гэтае засмучэнне артарэксіяй. Асабліва схільныя да яго працуючыя адзінокія жанчыны 30 гадоў. Упершыню аб артарэксіі загаварыў у 1997 годзе доктар Стывен Братмэн. Ён апісаў засмучэнне так: маніякальная зацыкленасць на здаровай ежы. У выніку чалавек пакутуе ад недаядання, дэпрэсіі і хранічных хваробаў. Дарэчы, артарэксіі паддаліся многія знакамітасці. Яны сядзяць на жорсткіх дыетах і фанатычна наведваюць спартклубы. Па словах Люсі Джоўнс з Брытанскай дыетычнай асацыяцыі, менавіта славутыя людзі падаюць дрэнны прыклад звычайным. Артарэксію цяжэй дыягнаставаць у параўнанні з анарэксіяй. Яна пагражае хваробамі касцей у сувязі з паніжэннем іх шчыльнасці, а таксама сардэчнымі прыступамі, інсультам і дыябетам. Такім чынам, хворыя на артарэксію ўжываюць толькі "чыстыя" прадукты без дабавак, без масла, падлівак, солі. Яны заяўляюць, што адзін выгляд смажанай курыцы можа выклікаць прыступ млоснасці. Пры гэтым іх не палохаюць ні праблемы з касцямі, ні пастаянная стомленасць, ні парушэнне менструальнага цыкла. Цяжарнасць таксама з'яўляецца праблемай, бо спатрэбіцца перапынак у трэніроўках. Сама адсутнасць трэніровак, якія даюць выбух эндарфінаў і адрэналіну, прыводзіць да раздражняльнасці і агрэсіі. А ідэя набраць пару кілаграмаў здаецца проста трагедыяй. Чым больш хворы чалавек скідае вагу, тым шчаслівейшым ён сябе адчувае. Тайваньскія дзяўчаты праехаліся ў метро без штаноўНа Тайвані ўпершыню адбыўся знакаміты флешмоб "У метро без штаноў". У мерапрыемстве ўзяло ўдзел каля дваццаці жыхарак вострава. Як і належыць па правілах акцыі, дзяўчаты ў ніжняй бялізне, без спадніц і штаноў (аднак пры верхняй частцы ўбору) зайшлі ў вагон метро і адправіліся на працу. Задача ўдзельніц флешмоба была ў тым, каб не звяртаць увагі на рэакцыю іншых, апранутых, пасажыраў, і захоўваць абыякавы выгляд. Першай азіяцкай краінай, якая далучылася да акцыі "У метро без штаноў", стала Японія. У 2010 годзе флешмоб правялі ў такійскім метро. Першая ж у гісторыі акцыя "без штаноў" адбылася ў Нью-Ёрку ў 2002 годзе. Аўтарамі ідэі паездкі ў падземцы без ніжняй часткі гарнітура сталі ўдзельнікі арт-групы Іmрrоv Еvеrуwhеrе. Яшчэ некалькі гадоў таму ў флешмобе ўдзельнічала ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек, але неўзабаве ён заваяваў папулярнасць, і ў метро без штаноў пачалі спускацца спачатку сотні, а затым і тысячы чалавек. Штогод "У метро без штаноў" праводзіцца ў шматлікіх буйных гарадах свету — Берліне, Лондане, Барселоне, Буэнас-Айрэсе і Вашынгтоне. Лімонны фэст у ФранцыіПадчас лімоннага фэсту, які праходзіў у мястэчку Ментон на поўдні Францыі, рабочыя пабудавалі замак з лімонаў і апельсінаў. Сёлета фестываль праходзіў пад назвай "Вялікія цывілізацыі". Для стварэння розных аб'ектаў выдаткавана каля 145 тон цытрусавых. Манашку выгналі з кляштара за прыхільнасць да інтэрнэтуІспанскую манашку выгналі з дамініканскага ордэна, у якім яна жыла апошнія трыццаць пяць гадоў, за тое, што яна бавіла вельмі шмат часу на сайце сацыяльнай сеткі Fасеbооk. 54-гадовая Марыя Хесус Галан, якая атрымала ад іншых манашак мянушку "Сястра Інтэрнэт", напісала на сваёй старонцы, што яе папрасілі пакінуць кляштар з-за празмернага захаплення сецівам. На момант свайго "выгнання" сястра Марыя мела амаль 600 сяброў у Fасеbооk. Цяпер яе фан-сайт у сацсетцы налічвае тысячы карыстальнікаў, якія заклікаюць кіраўніцтва ордэна дазволіць манашцы вярнуцца ў кляштар. Першы камп'ютар з'явіўся ў Санта-Дамінга Эль Рэаль, кляштары ХІV стагоддзя ў горадзе Таледа (цэнтральная Іспанія), дзесяць гадоў таму. "З яго дапамогай мы атрымалі доступ у інтэрнэт-банк і сталі радзей пакідаць тэрыторыю кляштара", — растлумачыла сястра Марыя, якая пастрыглася ў манашкі ва ўзросце 21 года. Марыя Галан, якая цяпер жыве ў доме сваёй маці, заявіла, што яна гатовая адкрыць новы раздзел у сваім жыцці. "Я жадала б наведаць Лондан і Нью-Ёрк. У кляштары пра такія рэчы нельга было нават марыць", — распавяла сястра Марыя ў Fасеbооk. Гэта ўжо не першы выпадак, калі інтэрнэт стварае праблемы для рэлігійнай улады ў Таледа. Летась прыходскі святар быў змушаны сысці са свайго паста, калі высветлілася, што ён выкарыстаў інтэрнэт для рэкламы інтымных паслуг. Папугай на роліках стаў зоркай цыркавога фэстуПапугай, які катаецца на мініяцюрных роліках, стаў зоркай фэсту цыркавога мастацтва ў Празе. Выконваць трук птушку навучыў італьянскі дрэсіроўшчык Антоні Зату.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мышы выратуюць ад аблысення? Амерыканскія навукоўцы падчас даследаванняў уплыву антыстрэсавых прэпаратаў на стрававальную сістэму нечакана знайшлі сродак ад... |
|