Рэха аварый на АЭС у Японіі беларусам не пагражае
16.03.2011
—
Новости Общества
|
У сувязі з аварыяй на японскай атамнай станцыі "Фукусіма-1" у Беларусі ўзмоцнены кантроль за радыяцыйнай абстаноўкай. Радыяцыйна-гігіенічны маніторынг ажыццяўляецца на 34 кантрольных участках, раўнамерна размеркаваных па ўсіх абласцях. Паводле звестак маніторынгу, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі нашай краіны застаецца нязменнай, радыяцыйны фон не перавышае ўстаноўленых значэнняў. Так, 13 сакавіка магутнасць дозы гама-выпраменьвання ў Мінску і ўсходніх раёнах Віцебскай вобласці складала 0,10-0,12 мк3в/гадзіну, ва ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці — 0,04-0,12 мкЗв/гадзіну, што адпавядае натуральнаму гама-фону, характэрнаму для гэтай мясцовасці. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з аварыяй на японскай атамнай станцыі "Фукусіма-1" у Беларусі ўзмоцнены кантроль за радыяцыйнай абстаноўкай. Радыяцыйна-гігіенічны маніторынг...
|
|