Рызыкоўны даход
16.03.2011
—
Новости Общества
|
Калі абяцаюць высокія працэнты, гэта не гарантуе, што іх вам абавязкова выплацяць Страціць пачуццё рэальнасці вельмі лёгка, калі спадзяешся ў момант пабагацець, а тут, нібыта на заказ, з'яўляецца выгадная прапанова: укласці грошы пад неймаверныя працэнты. Усе добра памятаюць вакханалію з рознымі праектамі абагачэння ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, калі абяцанні аб казачна высокіх працэнтах нават асцярожных грамадзян уцягвалі ў "фінансавыя піраміды". Працверажэнне ж да даверлівых людзей прыходзіла толькі тады, калі "збудаванні" развальваліся, а пацярпелыя ад дзейнасці махляроў падлічвалі панесеныя страты.
У Мінэканомікі таксама адзначаюць, што з развіццём сродкаў тэлекамунікацыі павялічваецца колькасць "пірамід", у якіх фінансавыя аперацыі і прыцягванне сродкаў ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Апошнія адрозніваюцца тым, што ў атрымальніка сродкаў ёсць магчымасць заставацца ананімным. А гэта значна ўскладняе адсочванне грашовых патокаў і прыцягненне да юрыдычнай адказнасці. Як вынік, вяртанне грошай становіцца амаль немагчымым. Таму ў міністэрстве звяртаюць увагу людзей, якія вырашылі прыняць удзел у якім-небудзь праекце, заснаваным на прыцягненні ўкладаў насельніцтва, на тое, што трэба праявіць асаблівую асцярожнасць і пільнасць у асобных выпадках. У прыватнасці, неабходна вельмі добра падумаць, перш чым укладваць свае грошы, калі рэклама абяцае высокія працэнтныя выплаты, узровень якіх заведама вышэйшы за сярэдні па рынку пазыкі, а рызыкі пры гэтым, маўляў, адсутнічаюць. Насцярожыць павінна і засяроджанасць кіраўнікоў кампаніі выключна на РR-акцыях. Адукаваныя прадаўцы, пафасныя прэзентацыі, сайты, рэкламныя рассылкі — усё расказвае, як вам пашанцавала і колькі вы можаце зарабіць. Пры гэтым не прадастаўляецца ніякай канкрэтнай інфармацыі, якую можна праверыць на падставе звестак з незалежных крыніц. Між іншым, часта гэты мінус падносіцца як частка нейкай стратэгіі па нераспаўсюджванні значнай інфармацыі. Таксама не на карысць справе выкарыстанне спецыфічных тэрмінаў накшталт "ф'ючарс", "трэйдынг" і т.п, якія могуць быць незразумелымі непрафесіяналам, ананімнасць арганізатараў і каардынатараў праекта, адсутнасць у кампаніі, якая арганізуе праект, офіса і мноства арганізацый, зарэгістраваных па адным і тым жа адрасе. Нарэшце, трэба быць пільнымі ў тым выпадку, калі для ўдзелу ў праекце неабходны невялікі стартавы капітал (напрыклад, 300-500 долараў), што дазваляе ахапіць шмат людзей, якія лёгка прымірацца са стратай такіх сродкаў без звяртання ў судовыя органы; калі ўкладзеныя грошы перамяшчаюцца па вялікай колькасці краін (у адной краіне атрымалі, у другой — застрахавалі, у трэцяй — купілі акцыі): як вынік, страчваецца магчымасць за імі назіраць і атрымаць назад. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі абяцаюць высокія працэнты, гэта не гарантуе, што іх вам абавязкова выплацяць Страціць пачуццё рэальнасці вельмі лёгка, калі спадзяешся ў момант пабагацець, а... |
|