На выхадныя ўначы мокры снег. 21.by

На выхадныя ўначы мокры снег

18.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пад абаронай антыцыклону на тэрыторыі Беларусі будзе без ападкаў, толькі на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей воблачна і невялікі дождж. Максімальная тэмпература паветра — 1—7 цяпла, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук.

Аднак на выхадныя да нас завітаюць атмасферныя франты. Таму ў суботу на захадзе, а ў нядзелю па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы — і мокрага снегу. Тэмпература ў гэтыя два дні ўначы — ад мінус 3 да плюс 3, удзень — 2—8 цяпла, па поўдні — да плюс 10 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, у пачатку наступнага тыдня да нас зноў завітае сур'ёзны антыцыклон з боку Вялікабрытаніі. Таму ўвесь працоўны тыдзень ападкаў не будзе. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы — ад 0 да 7 марозу, месцамі да мінус 8—10 градусаў, удзень — ад 4—5 цяпла па паўночным усходзе да плюс 11—12 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Прагназуецца, што на поўдні краіны бліжэй да выхадных сонейка прагрэе паветра ўдзень да 15 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пад абаронай антыцыклону на тэрыторыі Беларусі будзе без ападкаў, толькі на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей воблачна і невялікі дождж. Максімальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика