Як рэстаўрацыя “састарыла” царкву. 21.by

Як рэстаўрацыя “састарыла” царкву

19.03.2011 08:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як рэстаўрацыя “састарыла” царкву


Дзякуючы ўнікальнай знаходцы ўзрост храма ў Сынкавічах можа быць яшчэ больш салідны.

Унікальная знаходка выяўлена ў час рэстаўрацыі царквы абарончага тыпу, што знаходзіцца ў Сынкавічах Зэльвенскага раёна. На паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі хаваліся старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове.
 
Фота: блог Асі Паплаўскай
Фота: блог Асі Паплаўскай

— Дата, указаная побач з надпісамі, дазваляе гаварыць пра тое, што гэта царква намнога старэйшая, хоць лічыцца, што храму ў Сынкавічах больш за 600 гадоў, — расказвае кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры архітэктурнага факультэта БНТУ Генадзь Лаўрэцкі. — Хутчэй за ўсё спачатку гэта была проста крэпасць, а потым яе перабудавалі ў царкву.

Сваю версію Генадзь Аляксандравіч падмацоўвае тым, што шэраг архітэктурных элементаў храма, як, напрыклад, зубцы ў ніжняй частцы вежаў і шчыліны для стральбы характэрныя для больш ранняга часу, чым XV стагоддзе, калі, як лічаць, і была пабудавана царква.

— Акрамя таго, на фасадзе выяўлены літары, выкладзеныя паленай цэглай. Славяне такім чынам пазначалі лічбы, — тлумачыць Генадзь Лаўрэцкі. — Трактаваць гэтыя надпісы можна як 320. Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра 1320 год. Магчыма, тады і ўзвялі храм.

Настаяцель царквы Святога Архангела Міхаіла Арсеній Ананка і без гэтых адкрыццяў усведамляў, што храм у вёсцы Сынкавічы адзін са старэйшых у Беларусі.

— Я тут з 2004 года. За гэты час паспеў вывучыць шмат царкоўнай літаратуры, паразмаўляў са старажыламі. Кіруючыся гэтымі звесткамі, думаю, што ўзрост нашага храма складае больш як 700 гадоў, — расказвае настаяцель. А вось навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Марат Клімаў падвяргае больш салідны ўзрост храма Святога Архангела Міхаіла сумненню. Ён перакананы, што ўсплёск будаўніцтва цэркваў на Беларусі пачаўся не раней канца XV стагоддзя, а дагэтуль узводзіліся толькі замкі. А лічбы, знойдзеныя на сцяне, мяркуе ён могуць азначаць што заўгодна. Напрыклад, велічыню доўгу царквы, а зусім не дату яе пабудовы.

Якім бы ні быў сапраўдны ўзрост храма ў Сынкавічах, вернікі ўсё роўна будуць і надалей шанаваць яго і прыходзіць сюды, каб памаліцца ля цудатворнай іконы Божай Маці “Усецарыца”. Людзі вераць, што яна дапамагае вылечыцца нават ад анкалагічных захворванняў.

Дарэчы

Самыя значныя археалагічныя знаходкі 2010 года:

1. Грабніца Гекатомна (391—377 гг. да н.э.), цара Кары. Гекатомн быў бацькам таго самага цара Маўсола, чыя грабніца стала адным з сямі цудаў свету — Галікарнаскім маўзалеем.
 
2. Каменныя прылады працы часоў палеаліту (каля 2,6 мільёна гадоў таму) былі знойдзены на ўзбярэжжы вострава Крыт. Гэта знаходка з’яўляецца сведчаннем таго, што старажытныя людзі маглі перамяшчацца не толькі па сушы, але і здзяйсняць марскія пераходы.
 
3. У Перу непадалёк ад горада Хаен у джунглях былі знойдзены піраміды, узрост якіх складае каля 2800 гадоў.

 
4. У Арктыцы ў моры Бафорта былі знойдзены астанкі легендарнага брытанскага даследчага судна “Інвесцігейтпар” (investigator — даследчык), якое 157 гадоў таму адправілася на пошукі экспедыцыі Франкліна, якая прапала ў Арктыцы.
 
5. Магільны склеп цара ў горадзе майя Эль-Сотэ, які датуецца IV стагоддзем нашай эры.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы ўнікальнай знаходцы ўзрост храма ў Сынкавічах можа быць яшчэ больш салідны. Унікальная знаходка выяўлена ў час рэстаўрацыі царквы абарончага тыпу, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика