"Аса" пачынае і выйграе
22.03.2011
—
Новости Общества
|
Земляробы большасці раёнаў Брэсцкай вобласці вядуць падкормку азімых культур, траў на сенакосах і пашах мінеральнымі ўгнаеннямі. Асабліва актыўна распачалі гэту работу ў гаспадарках Іванаўскага, Пінскага, Пружанскага раёнаў. На многіх палетках з-за вільгаці з тэхнікай яшчэ не ўлезеш. У выйгрышы аказаліся тыя сельгаспрадпрыемствы, якія ў свой час набылі агрэгаты тыпу "Аса" на шынах нізкага ціску. У іх вельмі высокая праходнасць, яны не наносяць асаблівага ўрону пасевам. Гаспадаркі, якія маюць названыя машыны, абяцалі дапамагчы і суседзям. У бліжэйшыя дні на дапамогу аграрыям прыйдзе таксама і сельскагаспадарчая авіяцыя. І хоць апошні спосаб падкормкі вельмі нятанны, даводзіцца лічыцца з прыродай. Тэмпературны рэжым на поўдні краіны хутка мяняецца, таму важна не ўпусціць аптымальныя тэрміны падкормкі раслін. Паводле інфармацыі намесніка старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксея Трацюка, мінеральнымі ўгнаеннямі на сёлетнюю пасяўную гаспадаркі вобласці забяспечаны амаль цалкам. Фосфарныя і азотныя прэпараты, якіх крыху нестае, будуць закуплены, ужо ёсць дамоўленасць з замежнымі прадпрыемствамі. А вось арганікі цяпер нарыхтавана значна больш, чым летась. І на палеткі гэтага ўгнаення ўжо вывезена на мільён тон больш, чым год таму. Спецыялісты адзначаюць таксама, што ў большасці гаспадарак тэхніка практычна падрыхтавана да пасяўной кампаніі. Пад яравую сяўбу ў вобласці адведзена сёлета 400 тысяч гектараў. З іх 200 тысяч будзе засеяна збожжавымі, 170 тысяч зойме кукуруза. На Івацэвіцкім кукурузакалібровачным заводзе закончана каліброўка насення. Ім будзе забяспечана патрэба ў насенні кукурузы на 80 працэнтаў. Астатняе закупляецца ў далёкім замежжы. Насення збожжавых у засеках хапае. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Земляробы большасці раёнаў Брэсцкай вобласці вядуць падкормку азімых культур, траў на сенакосах і пашах мінеральнымі ўгнаеннямі. Асабліва актыўна распачалі гэту... |
|