Каб бярозавік не быў "горкім". 21.by

Каб бярозавік не быў "горкім"

22.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не забараняецца пры выкананні пэўных умоў грамадзянам самастойна нарыхтоўваць бярозавік для ўласных патрэб. Для гэтага трэба толькі звярнуцца ў лясніцтва. Нарыхтоўка на прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца, можа "каштаваць" грамадзяніну штрафу ў памеры ад 4 да 35 базавых велічынь (140—1225 тысяч рублёў), індывідуальнаму прадпрымальніку — да 100 базавых (3,5 мільёна рублёў), юрыдычнай асобе — да 500 базавых велічынь (17,5 мільёна рублёў). Парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі і нарыхтоўка на ўчастках, дзе яна не дазволена, расцэньваецца як незаконнае знішчэнне ці пашкоджанне дрэў і цягне накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (175—1750 тысяч рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 200 базавых (700—7000 тысяч), на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 базавых велічынь (1750—10500 тысяч рублёў) — для лясоў першай групы і тых, якія не ўваходзяць у лясны фонд; і штрафу на грамадзяніна ў памеры да 30 базавых велічынь (1050 тысяч), на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 150 базавых (350—5250 тысяч рублёў), на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 базавых велічынь (1750—10500 тысяч рублёў) — у астатніх лясах.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не забараняецца пры выкананні пэўных умоў грамадзянам самастойна нарыхтоўваць бярозавік для ўласных патрэб. Для гэтага трэба толькі звярнуцца ў лясніцтва....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика