Хто нажываецца на м2?. 21.by

Хто нажываецца на м2?

22.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказ на гэтае пытанне добра ведаюць у Камітэце дзяржкантролю краіны, дзе праведзены дакладны аналіз дзейнасці некаторых структур будаўнічай галіны, якія працуюць па так званых "шэрых", або "чорных" схемах. Будаўніцтва — адна з найбольш крыміналізаваных галін эканомікі краіны. Чвэрць крымінальных спраў, якія заведзены летась Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК Гомельскай вобласці, выяўлена менавіта ў гэтай галіне, адзначае начальнік упраўлення арганізацыі Віктар Касцючэнка:

— Распаўсюджаныя з'явы — не толькі ўхіленне ад уплаты падаткаў, але і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць і карупцыйныя злачынствы: злоўжыванні, перавышэнне ўлады, крадзяжы.

Пра тое, якія схемы выкарыстоўваюць занадта "прадпрымальныя" будаўнікі, падрабязна распавёў на нарадзе ў Мазыры намеснік міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Васіль Каменка:

— Вялікую праблему ўяўляюць фізічныя асобы, якія вядуць незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з правядзеннем рамонтна-будаўнічых работ. Таксама мы сутыкаемся з фальсіфікацыяй уліковых звестках, якія прыводзяць да заніжэння выручкі і завышэння затрат. Такім чынам зніжаюцца падаткі ў бюджэт. Самае грубае парушэнне — выкарыстанне рознага роду схем, у тым ліку з прыцягненнем прадпрымальніцкіх структур. У аднаго падрадчыка можа быць да 5 субпадрадчыкаў — такім чынам урэшце заблытваюцца ўсе фінансавыя дакументы. Ліберальнае беларускае заканадаўства сёння не дае магчымасці прыцягнуць да адказнасці тых, хто ажыццяўляе такую дзейнасць.

Найбольш распаўсюджаная схема сыходу ад падаткаабкладання — афармленне падрадчыкам фіктыўных дагавораў субпадраду і актаў прыёмкі выкананых работ з ілжэструктурамі. Пры гэтым работы фактычна выконваюцца сіламі самога падрадчыка або з прыцягненнем нелегальнай працоўнай сілы.

Яшчэ для аднаго кірунку лжэпрадпрымальніцкай дзейнасці характэрныя правапарушэнні, звязаныя з нядобрасумленным і неабгрунтаваным пасрэдніцтвам, якое выкарыстоўваецца для завышэння кошту таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, вываду абаротных сродкаў арганізацый у нелегальны абарот, атрымання наяўных грошай, што, як следства, вядзе да асабістага ўзбагачэння зацікаўленых асоб і падаражэння будаўніцтва. Выяўляюцца і выпадкі крадзяжу бюджэтных грашовых сродкаў, калі падрадчык у змове са службовымі асобамі заказчыка ўключае ў разліковыя дакументы (акты здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых работ) фактычна нявыкананыя работы. Так, супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю і фінансавай міліцыі КДК была спынена злачынная дзейнасць дырэктара мазырскага будаўнічага прадпрыемства, які здзейсніў шэраг наўмысных злачынстваў. Пры выкананні будаўніча-мантажных работ на розных аб'ектах ён так завысіў іх аб'ёмы, што ўрэшце з бюджэтных сродкаў "зарабіў" 582 млн рублёў.

Паводле інфармацыі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю краіны, многія суб'екты гаспадарання будаўнічай галіны, праектныя і навукова-даследчыя інстытуты, якія карыстаюцца паслугамі лжэструктур, не ўсведамляюць ўсяго цяжару наступстваў за зробленае, і таму будзе актывізавана прафілактычная работа, звязаная з інфармаваннем кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічага комплексу аб прадугледжаных заканадаўствам мерах адказнасці за лжэпрадпрымальніцтва.

— Будаўнічы комплекс павінен быць ачышчаны ад нядобрасумленных падраздзяленняў, падкрэслівае старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. — Аб'ёмы і задачы перад будаўнічым комплексам стаяць вялізныя, давядзецца нарошчваць мускулы і ў будучым. І трэба зрабіць так, каб гэта праца рабілася чыстымі рукамі. Не менш важным застаецца якасць будаўніцтва жылля. На жаль, у Камітэт дзяржкантролю працягваюць паступаць скаргі на якасць жылля, на зрыў нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, а гэта адно з адным заўсёды звязана.

У той жа час у Мазыры, дзе праходзіла нарада па пытаннях выканання сёлетняга задання па будаўніцтве жылля, быў прадэманстраваны станоўчы прыклад вырашэння праблем, якія існуюць у галіне. Мазырскі домабудаўнічы камбінат — сучаснае прадпрыемства, прадукцыя якога адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам. Яго дырэктар Аляксандр Собалеў расказвае, што ўсё абсталяванне на прадпрыемстве італьянскае, нямецкае і аўстрыйскае:

— На сёння гэта самы сучасны ў Беларусі завод. Ручной працы на прадпрыемстве практычна няма, усё — праз аўтаматыку. Далей плануем павялічваць магутнасць завода і будаваць дамы з аднаслойных панэляў, а наступны крок, паколькі ў Мазыры 700 ахвотных жыць у аднакватэрных дамах, мы вырашылі будаваць і іх. Гэта будуць дамы новага пакалення, якіх пакуль няма ў краіне: першы паверх памерам 91 метр квадратны і такі ж — мансардны. Унутры гаспадары зробяць тую планіроўку, якую яны жадаюць.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон адзначае, што абсталяванне, якое было набыта Мазырскім домабудаўнічым камбінатам за кошт замежных крэдытных ліній, дае такую аддачу, што ўжо сёння зразумела — замежны крэдыт будзе выплачаны раней, чым запланавана дагаворам:

— Гэта прыклад для іншых будаўнічых арганізацый рэспублікі, як магчыма праводзіць мадэрнізацыю і рэканструкцыю ўсіх прамысловых баз будаўнічых арганізацый. Мы выходзім з прапановай да кіраўніка дзяржавы аб тым, каб беларускія будаўнічыя арганізацыі атрымалі права ўзводзіць за межамі Беларусі да 10% буйнапанэльных дамоў, якія будуюцца ў рэспубліцы. Сёння ў Расіі рэнтабельнасць будаўніцтва жылля складае ў сярэднім ад 30 да 40 %. Вось крыніца заработку валюты. Гэты вопыт мы будзем распаўсюджваць на ўсю рэспубліку.

Пашырэнне прысутнасці беларускіх будаўнікоў за мяжой абумоўлена тым, што гэта адзін з эфектыўных спосабаў прыцягнення валютных сродкаў на мадэрнізацыю вытворчасцяў, а таксама аплату абавязацельстваў па ўжо прыцягнутых крэдытах. Той жа ААТ "Мазырскі ДБК", які правёў карэнную мадэрнізацыю вытворчасці шляхам прыцягнення замежных крэдытаў, зараз выплачвае гэты крэдыт за кошт экспарту сваёй прадукцыі. У прыватнасці, летась камбінат зарабіў амаль $ 1 млн пры будаўніцтве 60-кватэрнага дома ў Навазыбкаве Бранскай вобласці. На бліжэйшыя чатыры гады прадпрыемства ўжо заключыла дагаворы з заказчыкамі са Смаленскай вобласці.

Дарэчы, сёлета ў краіне неабходна ўвесці ў эксплуатацыю 7,5 млн кв. метраў жылля. Гэта на 11 % больш, чым летась. Па папярэдніх звестках, у першым квартале ў Беларусі чакаецца недавыкананне задання па ўводзе жылля — будзе пабудавана 1,2 млн кв.м — гэта 16 % гадавога задання, хоць першапачаткова планавалася 20 %. Між тым, па словах міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоля Нічкасава, у Савет Міністраў ужо ўнесена прапанова вырабляць ўнутранае аздабленне жылля, якое будуецца з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, не ў абавязковым парадку, а па пісьмовай згодзе дольшчыкаў. Рашэнне пра абавязковае аздабленне льготнага жылля, якое было прынята летась, прывяло не толькі да незадаволенасці часткі дольшчыкаў, але і да падаражэння будаўніцтва, павелічэння нарматыўных тэрмінаў яго ўзвядзення.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на гэтае пытанне добра ведаюць у Камітэце дзяржкантролю краіны, дзе праведзены дакладны аналіз дзейнасці некаторых структур будаўнічай галіны, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика