"Верабейка, не сумуй!"
22.03.2011
—
Новости Общества
|
20 сакавіка аматары птушак адзначылі Міжнародны дзень вераб'я. Адсвяткавалі яго і ў Баранавічах — другі раз у нашай краіне. У цэнтральнай бібліятэцы горада сабралася некалькі дзясяткаў прыхільнікаў птушак і грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", якая і арганізавала гэтае свята. А святкаванне пачалося з агляду фотавыставы "Пра што спявае верабей?". На здымках былі толькі гэтыя птушкі — вераб'і палявыя і дамавыя. А самыя эфектныя фота атрымаліся ў Мікалая Вераб'я. На жаль, самога майстра не было. Пасля цяжкага кулявога ранення спецыяліст заказніка "Выганашчанскае" праходзіць рэабілітацыю. Пра той трагічны стрэл "Звязда" пісала. Душой мерапрыемства была студэнтка 5-га курса Баранавіцкага ўніверсітэта Юля Траццяк, яна на выдатнай беларускай мове вяла свята, паказвала, як з паперы зрабіць птушачку, падтрымлівала размову... Быў праведзены і конкурс. Па фатаграфіях неабходна было распазнаць вераб'ёў. А каб адрозніць дамавога ад палявога трэба мець спрактыкаванае вока. Перамог вучань 3 класа Жамчужненскай СШ Дзяніс Шкяр'ятаў, а прывезла хлопчыка на свята настаўніца Любоў Лапкоўская. Пацікавіўся: а чаму не бацькі?— Дзяніс у гэтым годзе піша навукова-даследчую работу "Верабей — адна з самых распаўсюджаных птушак на зямлі", а я, як класны кіраўнік, і прывезла яго ў горад. Дзяніс — хлопчык актыўны, і яго бацькі неабыякавыя да прыроды..., — паведала Любоў Аляксандраўна. Затым усе накіраваліся да цэнтра горада, дзе стаіць памятны знак верабейку. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што Баранавічы тут не першапраходцы. У 1860 годзе вераб'я ўвекавечылі ў Бостане. Там птушкі выратавалі ўраджай ад насякомых, і ўдзячныя фермеры паставілі помнік вераб'ю. Свята прайшло сціпла, але вераб'ям не трэба сумаваць, бо не шмат птушак маюць сваё асабістае свята. Сымон Свістуновіч. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 сакавіка аматары птушак адзначылі Міжнародны дзень вераб'я. Адсвяткавалі яго і ў Баранавічах — другі раз у нашай краіне. У цэнтральнай бібліятэцы горада...
|
|