Мэры Попінс вучыла юных гродзенцаў добрым манерам
31.03.2011
—
Новости Общества
|
Гераіня знакамітай казкі прыляцела на сваім парасоніку ў Гродна на ўрачыстае адкрыццё традыцыйнага тыдня дзіцячай кнігі "З кніжкай лепшыя сябры!" Яна не толькі вучыла юных гродзенцаў добрым манерам, але і правяла віктарыну па тэме здаровага ладу жыцця з уручэннем салодкіх прызоў, пасля чаго паляцела ў сваю чарадзейную краіну. А лепшых чытачоў гарадскіх бібліятэк па выніках мінулага года ўзнагароджваў памятнымі медалямі і кнігай Т. Аляксандравай "Прыгоды Кузі" сам казачны герой Дамавеня Кузя, які быў вядучым свята. Падчас тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэках горада над Нёманам адбудуцца літаратурныя гульні і віктарыны. Акрамя таго, можна пабываць у незвычайным падарожжы — па старонках дзіцячых часопісаў. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гераіня знакамітай казкі прыляцела на сваім парасоніку ў Гродна на ўрачыстае адкрыццё традыцыйнага тыдня дзіцячай кнігі "З кніжкай лепшыя сябры!" |
|