Нацбанк: дадатковых абмежаванняў не будзе. 21.by

Нацбанк: дадатковых абмежаванняў не будзе

01.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч, прынята рашэнне не прымяняць дадатковых абмежавальных захадаў у сферы валютнага рэгулявання і валютнага кантролю.

У Нацбанку зазначаюць, што прынятыя з пачатку года ў згаданай сферы захады былі накіраваныя на захаванне і павелічэнне золатавалютных рэзерваў, а таксама стварэнне ўмоў для стымулявання экспартнай дзейнасці прадпрыемстваў. Акрамя таго, у галоўным банку падкрэсліваюць, што абмежавальныя захады носяць паслядоўны і часовы характар. Што датычыцца золатавалютных рэзерваў, то ўжо сёлета для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны іх узровень неабходна нарасціць у эквіваленце да 9-10 мільярдаў долараў ЗША. Таму, у прыватнасці, 25 лютага і было прынята рашэнне, якое абмяжоўвала набыццё імпартнага абсталявання за кошт валюты, якую купляюць; 14 сакавіка — аб увядзенні 30-дзённага рэзервавання сродкаў для куплі валюты на біржы і аб падмацаванні камерцыйных банкаў на міжбанкаўскім рынку для продажу валюты насельніцтву; 21 сакавіка — аб спыненні падмацавання камерцыйных банкаў для продажу валюты насельніцтву; 22 сакавіка — аб тым, што рэзерваванне банкамі сродкаў на куплю валюты будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме (за адзін дзень да правядзення таргоў), і інш. Акрамя таго, Нацбанкам таксама рэалізаваныя неабходныя захады па ўзмацненні жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку ў галіне курсавой, працэнтнай і эмісійнай палітыкі, абавязковага рэзервавання.

"Усе рашэнні, — заяўляюць у Нацыянальным банку, — неабходныя для захавання і нарошчвання золатавалютных рэзерваў, цяпер прынятыя".

Адначасова праводзіцца работа па прыцягненні дзяржаўных крэдытных рэсурсаў ад Расіі і Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, а таксама вядуцца перагаворы з буйнымі замежнымі інвестарамі аб рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў.

Таксама ў Нацыянальным банку адзначаюць, што па меры нарошчвання золатавалютных рэзерваў неабходнасць у раней уведзеных захадах рэгулявання аперацый куплі-продажу замежнай валюты адпадзе, і Нацбанк зробіць крокі па ўзмацненні рыначных механізмаў функцыянавання валютнага рынку.

Ігар ГРЫШЫН.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика