Расія можа закрыць доступ для іншамарак з Беларусі. 21.by

Расія можа закрыць доступ для іншамарак з Беларусі

06.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ да 1 ліпеня Расія можа прыняць рашэнне ўвесці загараджальныя бар'еры для іншамарак з Беларусі. Такога меркавання прытрымліваюцца беларускія і расійскія эксперты, паведамляе БЕЛТА.

"Паток іншамарак ідзе, таму Расія можа закрыць доступ для іншамарак з Беларусі, паколькі гэта прамы канкурэнт расійскаму аўтапраму", — адзначыў дырэктар кампаніі "Атлант-М Холпі", афіцыйнага прадстаўніка Mаzdа і Lаnd Rоvеr у Беларусі, Аляксандр Скалубовіч.

Такой жа думкі прытрымліваецца і расійскі аўтамабільны эксперт Алег Дацкіў. Паводле яго слоў, у выпадку масавага патоку іншамарак з Беларусі расійскія вытворцы звернуцца да свайго ўрада з просьбай закрыць "беларускую фортку". Напрыклад, аўтамабілі з Беларусі могуць спыніць ставіць на ўлік.

У гэтым выпадку пакупнікоў на патрыманыя іншамаркі давядзецца шукаць унутры рэспублікі. На думку генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі "БАА" Людмілы Шабанавай, гэта проста абваліць рынак такіх аўтамабіляў.

З 1 ліпеня, калі павысяцца мытныя пошліны для іншамарак, увезеных у Беларусь фізічнымі асобамі, ажыятаж вакол патрыманых аўтамабіляў спадзе, і прадаўцы такіх машын могуць сутыкнуцца са значнымі цяжкасцямі пры іх продажы. "Паводле закону рынку, калі прапанаванне значна перавышае попыт, цэны ідуць уніз", — адзначыла прадстаўнік асацыяцыі.

На яе думку, падобная сітуацыя назіралася на аўтамабільным рынку год таму. Тады ў чаканні ўвядзення мытных пошлін на іншамаркі для фізічных асоб Беларусь запоўнілі патрыманыя аўтамабілі з Еўропы. "Прычым некаторыя нават прадавалі кватэры, каб на гэтыя грошы набыць такія іншамаркі", — падкрэсліла суразмоўца. Аднак Расія ўпусціла на свой рынак толькі аўтамабілі, якія былі ўвезены ў Беларусь да 1 студзеня 2010 года і адпавядалі стандарту, не ніжэйшаму за Еўра-4. У выніку цэны на патрыманыя аўтамабілі ў рэспубліцы з 1 ліпеня рэзка пайшлі ўніз, прычым найбольш пацярпелі скупшчыкі "аўтахламу".

Пакуль жа рынак патрыманых аўтамабіляў не зведвае якіх-небудзь цяжкасцяў, а цэны на такія аўтамабілі істотна ўзраслі. Як адзначыла Людміла Шабанава, у адрозненне ад афіцыйнага аўтабізнесу ценевы аўтамабільны рынак дастаткова мабільны, яго не стрымліваюць прававыя або іншыя абмежаванні. Так, большасць прадаўцоў на стыхійным рынку прадаюць аўтамабілі толькі ў замежнай валюце, а на атрыманыя грошы могуць купляць і ўвозіць новыя іншамаркі.

Аляксандр Скалубовіч у сваю чаргу не выключае верагоднасць таго, што аўтамабілі, увезеныя ў Беларусь пасля 1 студзеня 2010 года, праніклі ўжо на расійскі рынак. "Магчыма, хвацкія прадпрымальнікі знайшлі спосаб паставіць іх на ўлік", — адзначыў ён. Зрэшты, нават у гэтым выпадку "беларускую фортку" Расія наўрад ці пакіне адкрытай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ да 1 ліпеня Расія можа прыняць рашэнне ўвесці загараджальныя бар'еры для іншамарак з Беларусі. Такога меркавання прытрымліваюцца беларускія і расійскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика