ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
06.04.2011
—
Новости Общества
|
Радыяцыя ў моры каля "Фукусімы-1" у 7,5 млн разоў перавышае норму
Утрыманне радыеактыўнага ёду-131 у 7,5 млн разоў перавышае ўстаноўленую ў Японіі лімітаваную норму ў вадзе, якая выліваецца ў Ціхі акіян з другога энергаблока аварыйнай АЭС. Утрыманне ізатопа ёд-131 у кубічным сантыметры гэтай вады складае 300 тыс. бекерэляў. Гэты скок радыяцыі здаецца вельмі вялікім, улічваючы, што 31 сакавіка ўтрыманне ёду-131 у моры каля "Фукусімы-1" перавышала норму толькі ў 4385 разоў. Відавочна, што прычынай забруджвання з'яўляецца ўцечка радыеактыўнай вады на АЭС. Цяпер TEPCO пачала скідванне вады з нізкім узроўнем радыяцыі ў акіян. Чакаецца, што будзе скінута каля 11,5 тыс. тон заражанай вады. Бабуля адключыла інтэрнэт у цэлай краіне75-гадовая грамадзянка Грузіі на некалькі гадзін пакінула Арменію без інтэрнэту. Жанчына ўжо прызнала сваю віну ў пашкоджанні оптыка-валаконнай кабельнай магістралі "Тэлекам Чыгункі", з-за чаго 28 сакавіка ўся Арменія і большая частка Грузіі засталіся без інтэрнэту. Пажылая жанчына расказала, што шукала ў зямлі каля сяла Ксані Мцхетскага раёна медзь. Падчас раскопак яна і пашкодзіла кабель. У жанчыны не было саўдзельнікаў. Жанчыне, імя якой не называецца, пагражае тэрмін ад аднаго да трох гадоў. У Маскве прадаюць асабняк за $30 мільёнаўТрохпавярховы асабняк з мансардай і двухузроўневым падземным паркінгам у гістарычным цэнтры расійскай сталіцы выставілі на продаж, ацаніўшы ў 30 мільёнаў долараў. Паводле інфармацыі адмыслоўцаў па нерухомасці, дом агульнай плошчай звыш 1400 квадратных метраў быў пабудаваны ў 2005 годзе ў раёне Старога Арбата. У асабняку размяшчаюцца офісныя памяшканні з прыгожым аздабленнем і велізарнымі вітрыннымі вокнамі. Будынак абсталёўвалі аўтамабільным пад'ёмнікам і бясшумнымі хуткаснымі пасажырскімі ліфтамі. У памяшканнях асабняка таксама ёсць сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння і клімат-кантролю. Хочаш быць здаровым — еш салодкае!Вынікі апошняга даследавання групы навукоўцаў з Сельскагаспадарчага цэнтра Універсітэта штата Луізіяна сведчаць пра тое, што людзі, якія любяць цукеркі і шакаладкі, радзей пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя хваробы. Адмыслоўцы кажуць пра адну ўмову: спажываць ласункі трэба ў абмежаванай колькасці, затое пазітыўны эфект будзе доўгатэрміновы. Навукоўцы прааналізавалі звесткі 15000 дарослых амерыканцаў і інфармацыю пра іх рацыён, вагу, рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб і метабалічны сіндром. Як высветлілася, спажыванне цукерак і шакаладу не адбівалася негатыўна на вазе людзей, як аб гэтым можна было падумаць. А фізічныя нагрузкі дазвалялі падтрымліваць баланс калорый у целе. Прычым, людзі, якія ўдзельнічалі ў даследаванні і стабільна ўжывалі салодкае, радзей скардзіліся на праблемы з сэрцам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочаш быць здаровым — еш салодкае! Вынікі апошняга даследавання групы навукоўцаў з Сельскагаспадарчага цэнтра Універсітэта штата Луізіяна сведчаць пра тое, што...
|
|